Герб Ліхтэнштэйна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Герб Ліхтэнштэйна
Staatswappen-Liechtensteins.svg
Версіі
Coat of arms of Liechtenstein Lesser.svg
Малы герб Ліхтэнштэйна
Дэталі
Носьбіт Князь Ліхтэнштэйна і члены ўрада
Карона
Княжая шапка

Герб княжага дому Ліхтэнштэйн таксама выкарыстоўваецца ў якасці нацыянальнага герба. Правам яго выкарыстання валодаюць толькі чальцы княжага дому і прадстаўнікі дзяржаўных уладаў. Урад можа дазваляць прыватнае выкарыстанне гербу, калі гэта знаходзіцца ў інтарэсах дзяржавы. Герб - гэта гісторыя княжага дому ў сімвалах, якія прадстаўляюць розныя вобласці Еўропы, з якімі Ліхтэнштэйн гістарычна звязаны пасродкам заваяванняў або дынастычных шлюбаў:

  • У цэнтры - залаты з чырвоным шчыт, фамільны герб роду Ліхтэнштэйн;
  • Першая чвэрць - герб Сілезіі (сілезскі арол);
  • Другая чвэрць - герб роду Куэнрынг (8 залатых і чорных палос, якія перасечаны па дыяганалі выгнутай зялёнай рутавай каронай [1]);
  • Трэцяя чвэрць - герб герцагства Трапау (рассечаны па вертыкалі чырвона-белы шчыт);
  • Чацвёртая чвэрць - герб ўсходне-фрызскага роду Кірксена, які прадстаўляе графства Рытберг (чорны арол з жаночай галавой, т. зв. гарпія);
  • У аснове шчыта - герб герцагства Ягерндорф (залаты паляўнічы рог у сінім полі).

Мантыя і княжая карона сімвалізуюць манархічны дзяржаўны лад і ўладу князя.

Знешнія спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. У адрозненне ад герба Саксоніі, у якім 10 палос, якія пачынаюцца з чорнай, і смарагдавая перавязь з каронамі прамая, а не выгнутая.