Герб Украіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Украіны
Lesser Coat of Arms of Ukraine.svg
Дэталі
Зацверджаны 19 лютага 1992 года
Шчыт
сіняга колеру з тонкай жоўтай акантоўкай
Заснаванне 19 лютага 1992
Выкарыстанне Будынак Вярхоўнай рады Украіны

Герб Украіны — адзін з чатырох афіцыйных сімвалаў дзяржавы Украіна. У цяперашні момант існуе малы герб Украіны зацверджаны 19 лютага 1992 г. Асноўным геральдычным сімвалам з’яўляецца трызубец (укр.: тризуб).

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Існуе некалькі тэорый аб паходжанні ўкраінскага герба. Самыя верагодныя з іх:
1. Стылізаваная выява сокала-Рарога са складзенымі крыламі — племянны знак рускіх князёў Рурыкавічаў. Птушка Рарог — агністая птушка, якая азначае бога агня — Семаргла.[1]Перше зображення відноситься до 106 року на колоні Трояна в Ріме. Где на щиті дакийского воїна зображений тризуб яки йде від Сонця в образі Ясного Сокола.
2. Стылізаванае напісанне слова «Воля».
3. Стылізаванае напісанне слова «Уладзімір» (Уладзімір Вялікі).

Трызубец у Кіеўскай Русі[правіць | правіць зыходнік]

Трызубец Уладзіміра Святога.

Старажытнарускія князі выкарыстоўвалі ў якасці асабістых эмблем выявы розных варыянтаў двузубцаў або (радзей) — трызубцаў. Кіеўскі князь Уладзімір выкарыстаў у якасці асабістага геральдычнага сімвала на манетах і пячатках трызубец.

Трызубец у УНР[правіць | правіць зыходнік]

Герб УНР

Упершыню канстытуцыйна трызубец быў аформлены як дзяржаўны герб у маі 1920 Усеўкраінскай Нацыянальнай Радай. У 1992 г. Вярхоўная Радая Украіны зацвердзіла сучасны дзяржаўны герб Украіны.

Праект Вялікага Герба[правіць | правіць зыходнік]

Вялікі Дзяржаўны Герб Украіны (праект) уяўляе сабой сіні шчыт з залацістым знакам княства Уладзіміра (трызубец), па баках шчытаносцы: справа — казак з мушкетам (герб Войска Запарожскага), злева — каранаваны леў (герб Галіцка-Валынскай дзяржавы), над шчытом — княжы вянок, пад шчытом — пераплеценыя з гронкай каліны каласы пшаніцы і сіня-жоўтая стужка.[2]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]