Герб Славеніі
Выгляд
Герб Славеніі | |
---|---|
![]() |
|
Дэталі | |
Суб’ект | Славенія |
Зацверджаны | 1991 |
Заснаванне | 1991 |
Герб Славеніі — афіцыйны сімвал Рэспублікі Славенія.
Герб адлюстроўваецца на сцягу Славеніі.
Аўтар герба — Марка Пагачнік.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]На сінім з чырвонымі бакамі шчыце размешчаны сімвалічныя выявы гары Трыглаў і Адрыятычнага мора. Уверсе знаходзяцца тры залатыя шасціканцовыя зоркі, перанятыя з герба графаў фон Цылі — найбольш значнага феадальнага роду сярэднявечнай Славеніі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Выява Трыглава і хвалістых ліній былі і на гербе Сацыялістычнай Рэспублікі Славенія.
У адрозненне ад герба сучаснай незалежнай Славеніі ён быў апраўлены каласамі пшаніцы і лісцем ліпы, перавязанымі чырвонай стужкай. Зверху знаходзілася чырвоная зорка — сімвал камунізму.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Сайт прысвечаны гербу Славеніі Архівавана 22 лютага 2007.