Герб Поразава
Герб Поразава | |
---|---|
![]() |
|
Дэталі | |
Шчыт |
барочны |
Заснаванне | 14 чэрвеня 2007 |
Герб Поразава — герб гарадскога пасёлка Поразава Свіслацкага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 279. Мастак Віктар Ляхар.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У 1515 годзе кароль польскі Жыгімонт I Стары дараваў мястэчку Поразава магдэбургскае права, а праз год, 1 чэрвеня 1516 года горад атрымаў адзін з атрыбутаў гарадскога самакіравання — герб[1].: «у блакітным полі постаць Дзевы Марыі з дзіцём Ісусам на руках»[2]. Ён быў адноўлены па гарадскіх пячатках XVII—XVIII стагоддзяў, у прыватнасці, узору 1720 года[1].
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Сучасны герб уяўляе сабой барочны шчыт, у блакітным полі якога на залатым паўмесяцы намалявана фігура Дзевы Марыі ў залатой кароне, чырвона-сініх адзеннях, на руках якой немаўля Ісус у залатой кароне, белым адзенні. Над іх галовамі — залатыя німбы[3].
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ а б «Гербы Гродзеншчыны — абсалютна еўрапейская, шматгаворачая геральдыка» Архівавана 26 лютага 2015.
- ↑ Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- ↑ [https://web.archive.org/web/20200823041242/https://www.pravo.by/pdf/2007-148/2007-148%28004-048%29.pdf Архівавана 23 жніўня 2020. Архівавана 23 жніўня 2020. Архівавана 23 жніўня 2020. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 279.]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Герб Поразава
- http://www.pravo.by/pdf/2007-148/2007-148(004-048).pdf Архівавана 23 жніўня 2020.