Герб Астрыны
Герб Астрыны | |
---|---|
![]() |
|
Дэталі | |
Шчыт |
барочны |
Заснаванне | 14 чэрвеня 2007 |
Герб Астрыны — герб гарадскога пасёлка Астрына Шчучынскага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 279. Мастак Вiктар Ляхар.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Выява герба з вялікакняжацкага прывілея 1792 года
Гістарычны герб пацверджаны гораду 16 чэрвеня 1792 года каралём польскім і вялікім князем літоўскім С. А. Панятоўскім: «у блакітным полі срэбная вежа з чырвоным дахам, на даху збройная рука з палашом»[1].
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Сучасны герб уяўляе сабой перасечаны барочны шчыт, у блакітным полі якога на ніжняй зялёнай канцавой частцы намалявана сярэбраная вежа; над яе чырвоным спічастым дахам — рука воіна ў сярэбраных баявых даспехах, якая трымае аголены меч з таго ж металу.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Герб Астрыны
- http://www.pravo.by/pdf/2007-148/2007-148(004-048).pdf Архівавана 23 жніўня 2020.