Герб Бярозаўкі
Выгляд
| Герб Бярозаўкі | |
|---|---|
|
|
|
| Дэталі | |
| Зацверджаны | 10 чэрвеня 2002 |
Шчыт |
варажскі |
| Заснаванне | 10 чэрвеня 2002 |
| Аўтар герба | Марына Міхайлаўна Елінская |
| Ідэя герба | Марына Міхайлаўна Елінская |
| Мастак | Марына Міхайлаўна Елінская |
Герб Бярозаўкі — афіцыйны геральдычны сімвал горада Бярозаўка Гродзенскай вобласці. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 10 чэрвеня 2002 года № 88.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Варажскі шчыт рассечаны «ў слуп». У правай частцы блакітнага колеру тры срэбныя хвалістыя паясы, у левай чырвонай — дзве перакрыжаваныя срэбныя шкловыдзімальныя трубкі, над імі кубак срэбнага колеру. Унізе, пад шчытом, на залатой стужцы, дэвіз «Differentia specifiсa».
Герб і палажэнне аб ім зацверджаны рашэннем Бярозаўскага гарадскога Савета дэпутатаў 21 мая 2002 года № 37. Аўтар герба і мастак М. М. Елінская[1].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Герб Бярозаўкі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2022. Праверана 9 красавіка 2020.