Герб Адэльска
Герб Адэльска | |
---|---|
![]() |
|
Дэталі | |
Шчыт |
барочны |
Заснаванне | 24 ліпеня 2014 |
Герб Адэльска — герб аграгарадка Адэльск Гродзенскага раёна. Герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 ліпеня 2014 г. № 373.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Верагодна, што гэты герб ужываўся ў якасці сімвала мясцовасці ўжо ў XVIII ст. Пра гэта сведчаць архіўныя дакументы апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага з 1795 г., якія змяшчаюць інфармацыю аб «аднаўленні герба Святога Антонія і дазволе на выкарыстанне гэтага герба ва ўсіх дзяржаўных пячацях мястэчка Адэльск»[1].
У XIX ст. сімвалам мясцовасці быў іншы герб, створаны 27 лютага 1875 г. (у залатым полі дзве скрыжаваныя касы, па краях шчыта — два каласы чырвонага колеру).
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Цяперашні герб Адэльска ўяўляе сабой барочны шчыт, у блакітным полі якога адлюстравана фігура святога Антонія ў карычневым адзенні, які ў левай руцэ трымае Немаўля-Ісуса ў срэбным адзенні са срэбнай лілеяй. Ісус абапіраецца нагамі на разгорнутую кнігу. Над іх галовамі — залатыя німбы.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Анатоль Цітоў // Геральдыка беларускіх местаў. Мн., «Полымя», 1998, С.105
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Герб Адэльска
- Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 ліпеня 2014 г. № 373 Архівавана 4 жніўня 2020.