Гервянікаўскі сельсавет
Выгляд
Гервянікаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Лідскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Гервянікі |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 3 красавіка 1959 |
Гервяні́каўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Гервянікі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лідскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 30 жніўня 1957 года ў склад сельсавета з Дубровенскага сельсавета перададзены вёскі Кадаўбы, Пашкі, Сангайлы і Цвермы, з Крупаўскага сельсавета — вёска Белевічы[1]. 3 красавіка 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Тракельскага сельсавета Воранаўскага раёна і Крупаўскага сельсавета Лідскага раёна.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 жніўня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 1.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.