Гомель (возера)
Гомель | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 3,4 км |
Шырыня | 1,2 км |
Плошча | 3,46 км² |
Аб’ём | 19,01 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 11,7 км |
Найбольшая глыбіня | 23 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 744 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гомель (Гомля) — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 18 км на поўдзень ад Полацка, каля аграгарадка Гомель. Належыць да групы Ушацкіх азёр.
Возера знаходзіцца ў басейне ракі Тураўлянка. Плошча Гомеля складае 3,46 км². Найбольшая глыбіня возера 23 м, даўжыня 3,4 км, найбольшая шырыня 1,2 км. Даўжыня берагавой лініі 11,7 км. Аб'ём вады ў возеры складае 19,01 млн. м³, плошча вадазбору возера — 744 км².
Схілы катлавіны возера маюць вышыню 4—8 м, на паўднёвым захадзе вышыня схілаў сягае да 18 м. Схілы пераважна разараныя, у ніжняй частцы парослыя хмызняком. Берагавая лінія звілістая. Берагі возера пясчаныя, на пэўных участках галечныя і камяністыя.
Вадаём падзелены на 2 плёсы: паўночны і паўднёвы, якія злучаныя неглыбокім пралівам. Дно паўночнага плёсу плоскае, паўднёвага — больш глыбокае, лейкападобнае, з стромкімі схіламі.
Мелкаводдзе возера пясчанае і пясчана-галечнае. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці складае да 100 м.
У паўднёвай затоцы возера востраў плошчай 0,1 га (0,001 км²).
У возера ўпадае ручай з возера Канашы. Таксама Гомель злучанае пратокай з возерам Зашчаты, існуе сцёк па пратоцы ў возера Суя.
Возера ўваходзіць у зону адпачынку «Азёрная».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі. — Мн.:БелЭн, 1994.