Оршына

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Оршына
Каардынаты: 55°07′45,79″ пн. ш. 29°01′59,43″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 136,6 м
Даўжыня 0,58 км
Шырыня 0,27 км
Плошча 0,12 км²
Аб'ём 0,00072 км³
Даўжыня берагавой лініі 1,58 км
Найбольшая глыбіня 21,7 м
Сярэдняя глыбіня 6 м
Салёнасць 0,075—0,095 ‰
Празрыстасць 3,1 м
Плошча вадазбору 0,4 км²
Оршына (Беларусь)
Оршына
Оршына
Оршына (Віцебская вобласць)
Оршына
Оршына

О́ршына — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 25 км на паўночны ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Навасёлкі. Належыць да групы Ушацкіх азёр.

Возера знаходзіцца ў басейне ракі Тураўлянка. Плошча паверхні Оршына складае 0,12 км². Найбольшая глыбіня возера 21,7 м, сярэдняя — 6 м. Даўжыня возера — 0,58 км, найбольшая шырыня — 0,27 км. Даўжыня берагавой лініі — 1,58 км. Аб'ём вады ў возеры складае 0,72 млн. м³, плошча вадазбору 0,4 км².
Катлавіна возера эварзійнага тыпу. Схілы катлавіны маюць вышыню 15—17 м, парослыя лесам і хмызняком. На ўсходзе і паўднёвым усходзе вышыня схілаў складае да 5 м, на паўднёвым усходзе схілы разараныя. Берагі возера пераважна зліваюцца з схіламі катлавіны. На невялікім участку на паўднёвым усходзе берагі нізкія і забалочаныя. Дно вадаёма да глыбіні 3—3,5 м пясчанае, на большых глыбінях высланае глеем.
Возера эўтрофнае, бяссцёкавае. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці складае 10—15 м. Прыбярэжная надводная расліннасць пашыраная ў возеры да глыбіні 2,2 м, падводная — да глыбіні 4 м.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, акунь, краснапёрка і іншыя рыбы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы / Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.
  • Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова — Мн.: Белкартография, 2009. — 3000 экз.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]