Мугірына
Мугірына | |
---|---|
Каардынаты: 55°06′58,96″ пн. ш. 29°02′45,16″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Вышыня над узроўнем мора | 132,4[1] м |
Даўжыня | 2,5 км |
Шырыня | 1,2 км |
Плошча | 1,48 км² |
Аб'ём | 0,00831 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 7,3 км |
Найбольшая глыбіня | 26,2 м |
Плошча вадазбору | 2,9 км² |
Мугірына — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці на мяжы з Лепельскім раёнам. Знаходзіцца за 27 км на ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Завадзіна. Належыць да групы Ушацкіх азёр. Возера знаходзіцца ў басейне ракі Тураўлянка.
Плошча Мугірына складае 1,48 км². Найбольшая глыбіня возера — 26,2 м. Даўжыня — 2,5 км, найбольшая шырыня — 1,2 км. Даўжыня берагавой лініі — 7,3 км. Аб'ём вады ў возеры складае 8,31 млн. м³, плошча вадазбору возера — 2,9 км².
Схілы катлавіны возера на захадзе і поўначы маюць вышыню 15—20 м, парослыя хмызняком. На поўдні вышыня схілаў складае да 10 м. На ўсходзе схілы невыразныя, забалочаныя. Берагавая лінія звілістая. Дно вадаёма да глыбіні 1 м пясчанае, на большых глыбінях — высланае сапрапелем.
Вада ў возеры вызначаецца высокай празрыстасцю. Мугірына зарастае слаба. Злучана канавай з возерам Паўазер′е.
Зноскі
- ↑ Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз.(руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Блакітная кніга Беларусі — Мн.: БелЭн, 1994.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 30. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)