Глыбач
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Глыбач | |
---|---|
Каардынаты: 55°13′46,77″ пн. ш. 28°59′21,53″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Даўжыня | 0,65 км |
Шырыня | 0,39 км |
Плошча | 0,17 км² |
Аб'ём | 0,00108 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 1,66 км |
Найбольшая глыбіня | 18,5 м |
Плошча вадазбору | 1 км² |
Глыбач — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 24 км на паўночны ўсход ад Ушачаў, за 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Бярозава, на паўночны ўсход ад Бярозаўскага возера.
Возера знаходзіцца ў басейне ракі Тураўлянка. Плошча Глыбачу складае 0,17 км². Найбольшая глыбіня возера — 18,5 м. Даўжыня возера — 0,65 км, найбольшая шырыня — 0,39 км. Даўжыня берагавой лініі — 1,66 км. Аб'ём вады ў возеры складае 1,08 млн. м³, плошча вадазбору возера — 1 км².
Катлавіна круглаватай формы. Схілы катлавіны возера маюць вышыню да 13 м, знаходзяцца пад хмызняком. На захадзе і поўдні вышыня схілаў складае 2—4 м.
Берагі возера супадаюць з схіламі. На поўначы і захадзе берагі нізкія.
З Глыбачу выцякае ручай у возера Бярозаўскае.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Блакітная кніга Беларусі. — Мн.:БелЭн, 1994.
- Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз. (руск.)