Атолава
Атолава | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 128,6 м |
Даўжыня | 9,4 км |
Шырыня | 2,2 км |
Плошча | 8,2 км² |
Аб’ём | 27,9 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 38,8 км |
Найбольшая глыбіня | 16,4 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,2 ‰ |
Празрыстасць | 2 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 325 км² |
Упадаюць | рака Дзіва |
Выцякаюць | рака Дзіва |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ато́лава, Атало́ва, О́талава — возера ў Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 16 км на ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Загор'е. Належыць да групы Ушацкіх азёр.
Возера знаходзіцца ў басейне ракі Тураўлянка. Плошча Атолава складае 8,2 км². Найбольшая глыбіня возера — 16,4 м. Даўжыня возера — 9,4 км, найбольшая шырыня — 2,2 км. Даўжыня берагавой лініі — 38,8 км. Аб'ём вады ў возеры складае 27,9 млн м³, плошча вадазбору возера — 325 км².
Катлавіна возера, выцягнутая з усходу на захад, мае некалькі плёсаў. Схілы пераважна высокія і стромкія, месцамі тэрасаваныя, вышынёй да 30 метраў. На паўднёвым усходзе схілы нізкія, забалочаныя. Берагі возера высокія. У паўночнай і паўночна-заходняй частцы берагі зліваюцца з схіламі. Берагавая лінія звілістая. Таксама на поўначы і паўночным захадзе размяшчаецца озавая града, вышыня якой складае 30—35 м.
Дно возера мае ўпадзіны і мелі. Уздоўж берагоў дно пясчанае, у паўночна-заходнім плёсе — камяністае і пясчана-галечнікавае, на глыбінях — сапрапелістае.
Атолава мае 7 астравоў, агульная плошча якіх складае 0,3 км² (плошча найбольшага з іх складае 16 гектараў). У паўночна-заходнім і паўднёвым плёсах расліннасць утварае паласу шырынёй да 200 м.
Возера эўтрофнае. Злучанае пратокамі з азёрамі Ліпна, Пазушна, Чорная У́рада[1] і Турасы. Праз возера працякае рака Дзіва. На беразе возера вёскі Загор'е, Косаўшчына (гідралагічны пост), Зарэчча, Кугоні, Пілатоўшчына, Губінка і інш.
Гідралагічны рэжым вывучаецца з 1933 года. У 1971 г. даследавана лабараторыяй возеразнаўства БДУ.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Калечыц В. А. Чорная Урада // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы / Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007.
- Калечыц В. А. Атолава. // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
- Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. Т.2 / Рэд. кал.: П. У. Броўка і інш. — Мн.: Гал. рэд. БелСЭ, 1979. — Т. 2. — 752 с. — 15 000 экз.
- Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака. / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3000 экз. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 29. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Отолово (Оттолово, Отолов) Архівавана 30 жніўня 2014. (руск.)