Павульскае

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Павульскае
Каардынаты: 55°14′42,62″ пн. ш. 28°54′19,34″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 127,9 м
Даўжыня 6,4 км
Шырыня 1,5 км
Плошча 8,54 км²
Аб'ём 0,02675 км³
Даўжыня берагавой лініі 25 км
Найбольшая глыбіня 5,5 м
Сярэдняя глыбіня 3,1 м
Салёнасць да 0,25 ‰
Празрыстасць 2,5 м
Плошча вадазбору 652 км²
Упадаюць рака Дзіва, ручаі
Выцякаюць рака Дзіва
Павульскае (Беларусь)
Павульскае
Павульскае
Павульскае (Віцебская вобласць)
Павульскае
Павульскае

Паву́льскае (Павулле, Цётча) — возера ў Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 18 км на паўночны ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Павулле. Належыць да групы Ушацкіх азёр, знаходзіцца ў басейне ракі Тураўлянка.

Плошча возера Павульскае складае 8,54[1] км². Найбольшая глыбіня возера 5,5 м, сярэдняя 3,1 м. Даўжыня возера 6,4 км, найбольшая шырыня 1,5 км. Даўжыня берагавой лініі — 25 км. Аб'ём вады ў возеры складае 26,75 млн. м³, плошча вадазбору — 652 км².

Катлавіна возера падпруднага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышыню 6—8 м, на поўначы і захадзе вышыня схілаў сягае да 20 м, разараныя. Берагавая лінія звілістая. У паўднёва-усходняй частцы возера 2 вузкія залівы. Берагі вадаёма нізкія, пясчаныя, знаходзяцца пад хмызняком. На пэўных участках берагі забалочаныя.
На паўночным усходзе і ўсходзе забалочаная пойма шырынёй да 25 метраў. Мелкаводдзе пясчанае і пясчана-гліністае. Асноўная частка дна возера выслана крэменязёмістым сапрапелем (сярэдняя магутнасць слою каля 6 м). Мінералізацыя і празрыстасць вады вагаецца ад 200 мг/л і 0,7—1,3 м адпаведна ўлетку да 250 мг/л і 2,5 м зімой. На возеры востраў плошчай 6 га (0,06 км²).
Возера эўтрофнае, праточнае. Праз Павульскае працякае рака Дзіва і злучае яго з азёрамі Янова і Бярозаўскае. Упадаюць ручаі і каналы, у тым ліку ручай Гарбаціца[2] з Чарсцвяцкага возера і ручай з Вяркудскага возера.
Расліннасць пашыраецца на адлегласці да 250 м ад берага і да глыбіні 3 м. Сярод раслін: чарот, разак, трыснёг, рдзесты і інш.

У возеры водзяцца шчупак, судак, лешч, язь, плотка, лінь, краснапёрка і іншыя віды рыб.

Каля возера вёскі Павулле, Двор-Павулле, Гарадок, Сонькін Рог.
У 1563—1576 гг. на беразе возера існаваў Красны замак (вядомы паводле малюнка С. Пахалавіцкага 1579 г.)[3].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Богдзень І. І. Павульскае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 10 000 экз.
  2. Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз.(руск.) 
  3. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 2.: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 6. Кн.2. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Богдзень І. І. Павульскае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 10 000 экз.
  • Блакітная кніга Беларусі. — Мн.:БелЭн, 1994.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8. — С. 473.
  • Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз.(руск.) 
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 20, 54—55. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)