Вяркудскае
Вяркудскае возера | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 130 м |
Даўжыня | 2,2 км |
Шырыня | 1,3 км |
Плошча | 1,8 км² |
Аб’ём | 0,01086 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 9 км |
Найбольшая глыбіня | 12 м |
Сярэдняя глыбіня | 6 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | да 0,23 ‰ |
Празрыстасць | 3 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 9,1 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Вярку́дскае возера (Вяркуда) — возера ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Тураўлянка. Знаходзіцца за 17 км на ўсход ад Ушачаў, каля аграгарадка Вяркуды. Належыць да групы Ушацкіх азёр.
Плошча паверхні складае 1,8 км². Найбольшая глыбіня возера дасягае 12 м, сярэдняя — 6 м. Даўжыня возера 2,2 км, найбольшая шырыня — 1,3 км. Даўжыня берагавой лініі — 9 км. Аб’ём вады ў возеры складае 10,86 млн м³, плошча вадазбору — 9,1 км².
Катлавіна возера эварзійнага тыпу. Схілы катлавіны маюць вышыню 25—30 м, стромкія, пераважна знаходзяцца пад лесам. На ўсходзе возера схілы катлавіны спадзістыя, вышыня схілаў складае 5—7 м. Берагавая лінія звілістая. Берагі возера зліваюцца з схіламі катлавіны. На поўдні берагі нізкія, забалочаныя.
Падводная частка катлавіны вадаёма карытападобнай формы і складаецца з 2 плёсаў. Літаральная зона пясчаная, глыбакаводная, высланая глеем. У паўднёвай частцы возера востраў[1].
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць ручаі і канал з возера Лінец[1]. На поўначы выцякае ручай у Павульскае возера. Шырыня паласы расліннасці складае да 140 м. Прыбярэжная расліннасць пашырана ў возеры да глыбіні 3 м.
У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, лінь, язь, плотка, судак і іншыя віды рыб.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва Вяркудскага возера ад назвы вёскі Вяркуды, што разлеглася на беразе возера.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Калечыц В. А. Вяркудскае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Блакітная кніга Беларусі. — Мн.:БелЭн, 1994.
- Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 29. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вяркудскае Архівавана 7 лютага 2013.