Айзкраўклэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Айзкраўклэ)
Горад
Айзкраўклэ
лат.: Aizkraukle
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Статус
краявы горад
Рэгіён
Край
Каардынаты
Заснаваны
1960
Ранейшыя назвы
Стучка (да 1991)
Горад з
Плошча
11.83 км²
Водныя аб’екты
Насельніцтва
7315[1] чалавек (2015)
Шчыльнасць
727.5 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+371) 651
Паштовы індэкс
LV-5101[2]
Код ATVK
0320201[3]
Айзкраўклэ на карце Латвіі
Айзкраўклэ (Латвія)
Айзкраўклэ

Айзкраўклэ (лат.: Гук Aizkraukle) — горад у Латвіі ў рэгіёне Відзэмэ. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Айзраўкльскага края. Праз Айзраўклэ цячэ рака Дзвіна. Насельніцтва налічвае каля 8,5 тыс. чалавек.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У сярэднявеччы на месцы будучага Айзраўклэ знаходзілася паселішча ліваў, якое было заваявана і разбуранае крыжакамі. На яго месцы быў пабудаваны Айзраўкльскі замак, рэшткі якога засталіся да нашых дзён. Да Першай Сусветнай вайны горад быў вядомы пад нямецкай назвай Ascheraden.

Сучасны выгляд паселішча атрымала ў 1960-я, калі каля недалёка ад яго, у 1967 годзе, была пабудавана гідраэлектрастанцыя. У гэтым жа годзе Айзкраўклэ атрымала статус горада. Першапачаткова, па жаданні кіраўніка Камуністычнай партыі Латвіі, горад быў названы Стучка, у гонар аднаго з заснавальнікаў Камуністычнай партыі Латвіі Пятра Стучкі. Сучасная назва была нададзена ў 1991 годзе.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Музей «Кална зіеды» (лат.: Kalna ziedi — «Горныя кветкі»), па назве старога хутара.
  • Закансерваваны ствол старажытнага ахвярнага дуба.
  • Разваліны замка Ашэрадэн.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]