Горад Анапа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Анапа
руск.: Анапа
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Анапа.Вокзал.JPG
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Горад з
Вышыня цэнтра
10 м
Насельніцтва
57 328[1] чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+7) 86133
Паштовыя індэксы
353440—353458
Аўтамабільны код
23, 93, 193
Афіцыйны сайт
Горад Анапа (Расія)
Горад Анапа
Горад Анапа (Краснадарскі край)
Горад Анапа

Анапа (руск.: Анапа) — горад (з 1846 года) у Расіі, краявога падпарадкавання ў складзе Краснадарскага края. Насельніцтва 54,8 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1781 годзе.

Горад размешчаны на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа, на высокім паўночна-усходнім беразе Анапскай бухты, акружанай адгор'ямі Галоўнага Каўказскага хрыбта, у 160 км на захад ад Краснадара, у 52 км на паўночны захад ад Наварасійска.

Прыморскі кліматычны і бальнеялагічны (пераважна дзіцячы) курорт усерасійскага значэння. Даўжыня пясчаных пляжаў складае звыш 40 км (Джамятэ — самы доўгі ў Еўропе натуральны пясчаны пляж), галечных — 10 км. Ёсць марская прыстань, чыгуначная станцыя і аэрапорт.

Клімат міжземнаморскага тыпу. Зіма мяккая, з няўстойлівым снежным покрывам. Сярэдняя тэмпература студзеня +1 °C, часам маразы дасягаюць адзнак у −20 і ніжэй (−32 °C у 2006). Лета вельмі цёплае, сонечнае, працяглае. Сярэдняя тэмпература ліпеня +23 °C. Спякоту змякчаюць марскія брызы. Ападкаў каля 400 мм у год. Анапа — самае сонечнае месца на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа (сярэднегадавая колькасць пахмурных дзён 48). Купальны сезон з 15 мая па 15 кастрычніка.

Прадпрыемствы харчовай прамысловасці, абслугоўваючыя курорт (хлебзавод, вінзавод і інш.). Вытворчасць будматэрыялаў і пластыкавых вырабаў. У наваколлях Анапы — вінаградарства і вінаробства.

Зноскі