Горад Габаронэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Габаронэ
Gaborone
Gaborone Montage.png
Краіна
Каардынаты
Вышыня цэнтра
1100 м
Насельніцтва
227 333 чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
31, 35, 39
Горад Габаронэ (Батсвана)
Горад Габаронэ

Габаронэ — сталіца і самы вялікі горад Батсваны, адначасова сталіца Паўднёва-ўсходняй акругі. Колькасць жыхароў 227 тыс. чалавек (2011). Назва паходзіць ад імя мясцовага кіраўніка XIX стагоддзя.

Горад Габаронэ атрымаў статус сталіцы замест Мафекінга, былой сталіцы Бэчуаленда. Горад размешчаны на вышыні 1100 м. Сярэдняя тэмпература студзеня 12 °C, ліпеня 24 °C. Штогод выпадае 500 мм ападкаў.

Горад мае выцягнуты выгляд з поўначы на поўдзень уздоўж чыгункі. З захаду на ўсход яго перасякае бульвар, які злучае вакзал з аэрапортам.

Новая сталіца вырасла на месцы невялікага паселішча за тры гады. Былі пабудаваны ўрадавыя ўстановы, электрастанцыя, бальніца, школы і г. д.

У наш час Габаронэ адзін з самых хутка развіваючыхся гарадоў Афрыкі.