Сан-Дыега
Горад
Сан-Дыега
San Diego
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Сан-Дыега (англ.: San Diego) — горад на паўднёвым захадзе ЗША на беразе Ціхага акіяна каля мяжы з Мексікай, адміністрацыйны цэнтр акругі Сан-Дыега ў штаце Каліфорнія.
Насельніцтва 1,3 млн жыхароў (2005), з прыгарадамі 2,9 млн. Па колькасці насельніцтва Сан-Дыега другі ў штаце пасля Лос-Анджэлеса і восьмы ў ЗША.
У горадзе размешчана асноўная база ВМФ ЗША на Ціхім акіяне.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Сан-Дыега размешчаны каля мяжы з Мексікай — з поўдня да яго прылягае мексіканскі горад Тыхуана, да захаду — узбярэжжа Ціхага акіяна, на ўсход — адгор'і гор Сан-Ісідра.
Клімат[правіць | правіць зыходнік]
Клімат Сан-Дыега | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 31,1 | 32,2 | 37,2 | 36,7 | 36,7 | 38,3 | 37,8 | 36,7 | 43,9 | 41,7 | 37,8 | 31,1 | 43,9 |
Сярэдні максімум, °C | 18,4 | 18,3 | 18,7 | 19,7 | 20,3 | 21,6 | 23,7 | 24,7 | 24,4 | 22,7 | 20,6 | 18,2 | 20,9 |
Сярэдняя тэмпература, °C | 13,9 | 14,4 | 15,2 | 16,5 | 17,8 | 19,1 | 21,1 | 22,0 | 21,4 | 19,3 | 16,3 | 13,6 | 17,6 |
Сярэдні мінімум, °C | 9,4 | 10,4 | 11,8 | 13,3 | 15,2 | 16,7 | 18,6 | 19,3 | 18,4 | 15,9 | 12,0 | 9,1 | 14,2 |
Абсалютны мінімум, °C | −3,9 | 1,1 | 2,2 | 3,9 | 7,2 | 10,0 | 12,2 | 12,2 | 10,0 | 6,1 | 2,2 | 0,0 | −3,9 |
Норма ападкаў, мм | 50 | 58 | 46 | 20 | 3 | 2 | 1 | 1 | 4 | 15 | 26 | 39 | 265 |
Тэмпература вады, °C | 15 | 15 | 15 | 15 | 16 | 17 | 19 | 20 | 20 | 19 | 18 | 16 | 17 |
Крыніца: Надвор'е і клімат, World Climate Guide |
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У XVI стагоддзі на тэрыторыі гораду Сан-Дыега жылі індзейцы племені кумеяй. Першым еўрапейцам, хто зайшоў у заліў Сан-Дыега, быў Хуан Радрыгес Кабрылья, які назваў порт Сан-Мігель. У лістападзе 1602 года Себасцьян Віскаіна абследаваў гавань і даў ёй цяперашнюю назву, у гонар Святога Дыега Алькалайскага У 1769 г. Гаспар Партола заснаваў тут крэпасць, а францысканы, пад начальствам Хуніпера Серы заснавалі місію, якая ўжо да 1797 г. налічвала амаль паўтары тысячы новазвернутых. Пасля атрымання Мексікай незалежнасці ў 1823 г., місія трапіла ў дзяржаўнае кіраванне. Пасля амерыкана-мексіканскай вайны, Сан-Дыега па дагаворы Гуадалупэ-Ідальга разам з Каліфорніяй быў далучаны да ЗША.
Транспарт[правіць | правіць зыходнік]
У Сан-Дыега дзейнічае сістэма хуткаснага трамвая, афіцыйная назва сістэмы — San Diego Trolley (літаральны пераклад — «трамвай Сан-Дыега»). Сістэма трамвая Сан-Дыега была адкрыта ў 1981 годзе і стала першай сучаснай трамвайнай сістэмай ЗША, адкрытай пасля доўгага перыяду заняпаду гэтага віду транспарту ў ЗША (з трыццатых гадоў).
Горад абслугоўвае Міжнародны аэрапорт Сан-Дыега.
Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]
Алкала-дэ-Энарэс, Іспанія
Варшава, Польшча
Уладзівасток, Расія
Джэлалабад, Афганістан
Іакагама, Японія
Кавітэ, Філіпіны
Кампінас, Бразілія
Леон, Мексіка
Перт, Аўстралія
Тайчжун, Тайвань
Тэма, Гана
Тыхуана, Мексіка
Чанджу, Паўднёвая Карэя
Эдынбург, Шатландыя
Яньтай, Кітай
Шаблон:Сцяг Брытанскай Калумбіі Ванкувер, Брытанская Калумбія, Канада
Шаблон:Сцяг Вашынгтона Сіэтл, Вашынгтон, ЗША
Каліфорнія Лос Анджэлес, Каліфорнія, ЗША
Каліфорнія Сан Францыска, Каліфорнія, ЗША
Анкорыдж, Аляска, ЗША
Шаблон:Сцяг Невады Лас Вегас, Невада, ЗША
Навачаркаск, Расія[1].
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Сан-Дыега на Вікісховішчы |
---|