Перайсці да зместу

Сан-Марына (горад)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Сан-Марына)
Горад
Сан-Марына
італ.: Città di San Marino
43°55′55,24″ пн. ш. 12°26′54,42″ у. д.HGЯO
Краіна  Сан-Марына
Рэгіён Сан-Марына
Унутраны падзел адсутнічае
Кіраўнік Alberto Simoncini[d]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 301
Першая згадка 301
Плошча 7,09 км²
Вышыня цэнтра 328 м
Часавы пояс UTC+1, летам UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва 4 600 чалавек (2008)
Шчыльнасць 656 чал./км²
Нацыянальны склад санмарынцы, італьянцы
Канфесійны склад каталікі
Афіцыйная мова італьянская
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 0549
Паштовы індэкс RSM-47890
Аўтамабільны код RSM
sanmarinosite.com/castel…
Паказаць/схаваць карты
Сан-Марына (Сан-Марына)
Сан-Марына
Сан-Марына

Сан-Мары́на[1] (італ.: San Marino) — горад у Сан-Марына, сталіца краіны. Насельніцтва 4.493 чал. (2003). Размешчаны на ўзвышшы Монтэ-Тытана. Горад заснаваны ў 301 годзе муляром Марынам, які сабраў ў пячоры Монтэ-Тытана абшчыну вольных муляроў.

У Сан-Марына размешчаны: урад, дзяржаўныя ўстановы, друкарня, рэдакцыі газет. Медыцынскае абслугоўванне і школьнае навучанне бясплатныя. У горадзе ёсць некалькі пачатковых і сярэдніх школ, гімназія, прафесійнае вучылішча.

У 1932 годзе пабудавана электрычная чыгунка (злучае Сан-Марына з італьянскім горадам Рыміні; 32 км, з іх 17 км пад гарой Монтэ-Тытана).

Горад акружаны абрончай сценой, унутры цесна стаяць 1—3-павярховыя дамы размешчаны тэрасамі па схіле гары. Ад Сярэднявечча і Адраджэння захаваліся камунальныя і царкоўныя будынкі, праўда моцна скажоныя пазнейшымі пераробкамі.

У Сан-Марына знаходзяцца Дзяржаўная бібліятэка, Дзяржаўны архіў, Дзяржаўны музей, Дзяржаўная карцінная галерэя, Музей старадаўняй зброі.

Турыстычныя мясціны

[правіць | правіць зыходнік]
Палаца Публіка — рэзідэнцыя парламента Сан-Марына

Асноўныя турысцкія славутасці, якія знаходзяцца ў гістарычным цэнтры горада Сан-Марына:

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]
Горад Сан-Марына на карце краіны