Сент-Эцьен
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сент-Эцье́н[2] (фр.: Saint-Étienne, акс.: Sant Estève) — горад у Францыі, адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Луара рэгіёна Авернь — Рона — Альпы. Насельніцтва — 176 800 чалавек (на 2004 год). Горад названы ў гонар святога Стэфана.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
З XVI стагоддзя ў Сент-Эцьене развівалася зброевая прамысловасць. У час Вялікай французскай рэвалюцыі, Сент-Эцьен на кароткі час быў перайменаваны ў Арм-Віль (па-французску: Armeville — «зброевы горад»). Пазней, ён стаў цэнтрам здабычы вугалю, а ў апошні час вядомы вытворчасцю веласіпедаў.
Яшчэ ў першай палове XIX стагоддзя Сент-Эцьен быў невялікім мястэчкам з насельніцтвам каля 33 тысяч чалавек у 1832 годзе, але ў 1880 годзе дзякуючы прамысловай рэвалюцыі і бурнаму росту індустрыі колькасць жыхароў дасягнула 110 тысяч.
Культура[правіць | правіць зыходнік]
У горадзе размешчаны такія вядомы адукацыйны цэнтры як Універсітэт імя Жана Манэ, школа шахцёраў, школа мастацтваў, Нацыянальная школа інжынераў, Вышэйшая камерцыйная школа. Працуюць музеі сучаснага мастацтва, шахт, прамысловага мастацтва. Дзейнічаюць тэатры «Камеды Сент-Эцьен», «Планетарый», «Эспланада-Опера»[3].
Спорт[правіць | правіць зыходнік]
У горадзе месціцца шматразовы чэмпіён Францыі футбольны клуб «Сент-Эцьен».
Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]
- Ковентры, Вялікабрытанія, з 1955
- Вуперталь, Германія, з 1958
- Луганск, Украіна, з 1959
- Ферара, Італія, з 1960
- Патры, Грэцыя, з 1990
- Катавіцы, Польшча, з 1994
- Банска-Бістрыца, Славакія, з 2006
Зноскі
- ↑ Sandre
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ Site officiel de la ville de Saint-Étienne. Vive la culture! saint-etienne.fr
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Сент-Эцьен // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 337. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сент-Эцьен
- Сайт горада
- Сайт мэрыі горада