Чалябінск

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Горад Чалябінск)
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Чалябінск
руск.: Челябинск
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Кировка.jpg
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Глава
Заснаваны
Першае згадванне
Горад з
Плошча
530 км²
Насельніцтва
1 млн. 125 тыс. чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
351
Паштовыя індэксы
454000—454999
Аўтамабільны код
74, 174
Афіцыйны сайт
Чалябінск на карце Расіі
Чалябінск (Расія)
Чалябінск

Чалябінск (руск.: Челябинск) — горад (з 1787) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Чалябінскай вобласці. Насельніцтва 1 093 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1736 годзе.

Чалябінск размешчаны на ўсходнім схіле Уральскіх гор, за 201 км на поўдзень ад Екацярынбурга. Вышыня над узроўнем мора — каля 200—250 м. Геалагічнае размяшчэнне — заходняя частка — Урал (граніты), усходняя частка — Заходняя Сібір (асадкавыя пароды). Горад знаходзіцца на рацэ Міяс, тэрыторыю горада абмываюць Шаршнеўскае вадасховішча і тры возеры: Смоліна, Сінеглазава, Першае. Рэльеф горада слаба ўзгорысты на захадзе з паступовым паніжэннем да ўсходу і «разразаецца» далінай р. Міас і латочынамі з азёрамі і балотамі. Берагі Міаса пакрытыя месцамі лесам і хмызняком. Клімат — кантынентальны.

Буйны транспартны вузел (чыгунка і шашэйныя дарогі; Транссібірская магістраль). Аэрапорт «Баландзіна». Буйны цэнтр металургіі, машынабудавання і металаапрацоўкі, лёгкай і харчовай прамысловасці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1736 годзе як руская крэпасць на месцы башкірскага пасёлка Сяляба (Чаляба). З 1743 года Чалябінск — горад, цэнтр Ісецкай правінцыі. У пачатку 1774 года яго займалі атрады Е. І. Пугачова. З 1781 года Чалябінск — павятовы горад Екацярынбургскай правінцыі (Пермскага, затым Уфімскага намесніцтва), з 1796 года — Арэнбургскай губерні. У 90-я гады 19 стагоддзя з будаўніцтвам Вялікай Сібірскай магістралі і чыгункі на Екацярынбург стаў буйным транспартным і гандлёвым (вываз хлеба з Заходняй Сібіры) цэнтрам, у якім хутка развівалася прамысловасць.

У 1933 годзе пабудаваны Чалябінскі трактарны завод (ЧТЗ). З 1934 года Чалябінск — абласны цэнтр. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны ў Чалябінск было эвакуіравана каля 60 прамысловых прадпрыемстваў СССР.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

  1. http://chelyabinsk.74.ru/text/news/60893052522496.html