Горад Ямусукра

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сцяг Кот-д'Івуара Сталіца
Ямусукра
фр.: Yamoussoukro
Yakro basilique05.jpg
Краіна
Вобласць
Каардынаты
Плошча
3.500 км²
Насельніцтва
242 744 чалавек (2010)
Шчыльнасць
148.5 чал./км²
Часавы пояс
Горад Ямусукра (Зямля)
Горад Ямусукра

Ямусу́кра (фр.: Yamoussoukro) — сталіца Кот-д'Івуара. Насельніцтва налічвае 242.744 чал. (2010), знаходзіцца ў 240 км на поўнач ад Абіджана, на невялікіх узвышшах. Адначасова з'яўляецца сталіцай вобласці Лак.

Ямусукра з'яўляецца родным горадам першага прэзідэнта краіны Уфуэ-Буаньі, чым і тлумачыцца перанос у яго ў 1983 годзе сталіцы з Абіджана. Транспартны вузел. Міжнародны аэрапорт. Харчовыя і дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы. Рэзідэнцыя прэзідэнта, «Дом партыі». У раёне Ямусукра вырошчваюць каву, какаву, ямс, бананы і іншыя сельскагаспадарчыя культуры; існуе гадоўля буйной рагатай жывёлы, авечак, коз.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе знаходзіцца базіліка Нотр-Дам-дэ-ла-Пэ — самая вялікая царква ў свеце, архітэктура якой нагадвае Сабор Святога Пятра ў Ватыкане.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

Шаблон:Cote d'Ivoire-geo-stub