Перайсці да зместу

Граб

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Грабнік)
Граб

Граб звычайны.
Тыпавы від роду.
Агульны выгляд расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Carpinus Decne.

Сінонімы
Distegocarpus Siebold & Zucc.[1]
Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  19503
NCBI  12989
EOL  44522
IPNI  13480-1
FW  55066

Граб[3] (Carpinus) — род кветкавых раслін сямейства бярозавых. Налічваецца каля 50 відаў.

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Аднадомныя лістападныя дрэвы (вышыня да 30 м), рэдка кусты з густой яйцападобнай кронай і вертыкальна-рабрыстым ствалом. Кара гладкая, светлая, серабрыста-шэрая, потым цёмная, трэшчынаватая. Лісце двухрадна размешчанае, чаргаванае, простае, шчыльнае, цёмна-зялёнае. Кветкі дробныя, аднаполыя, аднадомныя, у павіслых зеленавата-чырвоных каташках. Цвітуць адначасова з распусканнем лісця. Плод — аднанасенны рабрысты арэшак. Ценевынослівыя, засухаўстойлівыя расліны. Устойлівыя да гарадскіх умоў, шкоднікаў і хвароб. Жывуць да 100—300 (часам да 400) гадоў. Размнажаюцца насеннем і вегетатыўна (парасткамі).

Арэал і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Утвараюць грабавыя лясы. Пашыраны ва Усходняй Азіі, Еўропе (асабліва Цэнтральнай і Заходняй) і Паўночнай Амерыцы (1 від), пераважна ў горных і перадгорных раёнах. Розныя віды граба ўтвараюць мяшаныя насаджэнні з дубам і букам. Выкарыстоўваюцца для азелянення населеных месцаў. Ёсць дэкаратыўныя садовыя формы. Добра пераносяць падстрыганне.

Грабавыя лясы

[правіць | правіць зыходнік]

Гра́бавыя лясы́, грабнякі́, грабнікі[4] (Carpineta) — група фармацый вытворных шыракалістых лясоў, аснову дрэвастою якіх складаюць віды з роду граб. Пашыраны ва Усходняй Азіі, Еўропе (асабліва Цэнтральнай і Заходняй) і Паўночнай Амерыцы, пераважна ў горных і перадгорных раёнах. На Каўказе сустракаюцца лясы, створаныя грабам каўказскім (Carpinus caucasica), у Крыме — усходнім, або грабіннікам (Carpinus orientalis), у Карэі, Японіі і Кітаі — прыморскім, або сэрцалістым (Carpinus cordata), у Паўночнай Амерыцы — грабам каралінскім, або амерыканскім (Carpinus caroliniana), у Еўропе, у т. л. ў Прыбалтыцы, на Беларусі і Украіне, — грабам звычайным, або еўрапейскім (Carpinus betulus).

На Беларусі складаюць 0,2 % плошчы лясоў. Пашыраны пераважна ў паўднёвых, цэнтральных і заходніх раёнах. Утвараюцца звычайна як другасныя (вытворныя) лясы.

Значэнне і выкарыстанне

[правіць | правіць зыходнік]

Дэкаратыўныя, дубільныя, кармавыя, тэхнічныя і фарбавальныя расліны. Драўніна цяжкая, цвёрдая, выкарыстоўваецца ў машынабудаванні, сталярнай, такарнай справе, ідзе на выраб музычных інструментаў, мэблі, паркету. Выкарыстоўваюць для азелянення населеных месцаў. Ёсць дэкаратыўныя садовыя формы: пірамідальная, ніцая, калонападобная, лопасцялістая, пурпуровая і інш.

  1. Па даных сайта GRIN (гл. картку расліны).
  2. Entry for Carpinus L. (англ.). NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0 (24 верасня 1997). Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2012. Праверана 3 снежня 2010.
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 33. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.