Грабніца ў Амфіпалісе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Грабніца ў Амфіпалісе

Грабніца ў Амфіпалісе, або Грабніца Каста (грэч. Τύμβος Καστά) — старажытнамакедонская грабніца, выяўленая ў 2012 годзе ў Амфіпалісе, Цэнтральная Македонія, на поўначы Грэцыі, якая з'яўляецца найбуйнейшым старажытным пахаваннем на тэрыторыі Грэцыі. Грабніца ў 10 разоў большая па памеры, чым магіла Філіпа II, бацькі Аляксандра Македонскага, у Вергіне. Пахавальны комплекс датуецца 325300 гг. да н.э. і, верагодна, была пабудавана вядомым архітэктарам Дынакратам[1], які праектаваў Александрыю ў Егіпце, а таксама пахавальны катафалк для Гефестыёна.

Месца археалагічных раскопак узята пад кругласутачную ахову паліцыі. Улічваючы важнасць знаходак, улады Цэнтральнай Македоніі пачалі неабходныя працэдуры для ўключэння грабніцы ў спіс Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА[2]. Важнае палітычнае значэнне надаюць знаходках і грэчаскія палітыкі. 12 жніўня 2014 года на раскопкі прыбыў прэм'ер-міністр Грэцыі Антоніс Самарас разам са сваёй жонкай Георгіяй і міністрам культуры Костас Тасуласам. Яны наведалі ўзгорак Каста і правялі экскурсію на месцы раскопак[3]. Паводле слоў міністра культуры спадара Тасуласа знаходка нагадала ўсім, што Грэцыя — калыска непераўзыдзенай цывілізацыі і краіна, якая заслугоўвае, з такім унікальным культурным капіталам і сучаснымі дасягненнямі, вяртання да прагрэсу і росквіту[4][5].

Каму належыць грабніца з'яўляецца самай вялікай загадкай на дадзены момант (21 верасня 2014 г.), адказ, магчыма, будзе атрыманы з завяршэннем раскопак.

Гісторыя раскопак[правіць | правіць зыходнік]

Леў з Амфіпаліса

26 красавіка 1956 года археолаг Дзімітрыс Захарыдыс пачаў сістэматычныя раскопкі ў Амфіпалісе. У 1964 годзе Дзімітрыс Лазарыдыс робіць першы раскоп на ўзгорку Каста, дзе археолаг знайшоў фрагменты мармуровых крылаў, якія, як ён лічыў, належалі багіні Ніцы. Таксама ён выявіў вялікую чатырохвугольную пабудову, памеры якой складаюць 10 на 10 метраў і 5 метраў у вышыню. Цяпер высвятляецца, што гэта быў пастамент, на якім быў пастаўлены знакаміты Леў з Амфіпаліса. На глыбіні 10 метраў пад збудаваннем, археолаг знайшоў магілы жалезнага веку. Даследаванне працягвалася на працягу дзесяці гадоў[6]. Пры ваеннай дыктатуры ў Грэцыі, з 1967 па 1971 гады, Лазарыдыс быў адхілены ад працы з-за сваіх дэмакратычных перакананняў. Пасля 1971 года ён вяртаецца ў Амфіпаліс і пачынае раскопкі на ўзгорку Каста. У выніку яго даследаванняў было выяўлена, што перыметр узгорка складаў 487 метраў. Лазарыдыс быў упэўнены ў тым, што гэта была вялікая магіла. У 1972 годзе ён пачынае сістэматычнае вывучэнне ўмацаванняў горада. У 1979—1980 годзе ён сустрэў Катэрыну Перыстэры, з якой працаваў у апошнія гады свайго жыцця. У 1984 годзе Дзімітрыс Лазарыдыс захварэў і раптоўна сканаў. Яго мара, каб працягнуць раскопкі узгорка Каста, засталася няздзейсненай.

З 2012 года кіраўніком археалагічнай групы Серэс стала Катэрына Перыстэры, якая адразу ж аднавіла працу ў Амфіпалісе на ўзгорку Каста. На працягу апошніх двух гадоў археолагамі была выяўлена унікальны пахавальны ўчастак памерам каля 500 метраў, абгароджаны сцяной вышынёй у 3 метра і агульнай даўжынёй у 497 метраў[7]. Сцяна, якая атачае пахаванні, узведзена з 2500 кубаметраў мармуру, дастаўленага з вострава Тасас. Лічбавае сканаванне ў 2013 годзе паказала, што агароджа грабніцы мае ідэальную круглую форму, а само пахаванне складае адзінае цэлае са знакамітым амфіпальскім Львом. Мармуровы Леў вышынёй у 5,20 м быў пастаўлены на вяршыні грабніцы, вянчаючы велічны пахавальны комплекс. Сёння Леў размешчаны ў пяці кіламетрах ад узгорка, каля ракі Стрымон, куды ён быў перанесены рымлянамі 400 гадоў таму, падчас будаўніцтва плаціны.

Археалагічная экспедыцыя 2014 года[правіць | правіць зыходнік]

У ліку новых знаходак — вялікая дарога з мармуровымі сценамі і два мармуровыя сфінксы, якія ахоўваюць уваход ва ўнікальную македонскую грабніцу, і дзве карыятыды. Зандавання грабніцы выявіла тры асноўныя памяшканні, што было пацверджана наступнымі раскопкамі[8][9]. Першая камера размешчана паміж першай і другой сценамі ў грунце, і мае даўжыню 6 м і шырыню 4,5 метра. Першая камера была амаль запоўненая зямлёй. Сцены камеры мармуровыя, купал зроблены з вапняку, мае форму аркі і быў знойдзены ў добрым стане. Другая камера была таксама амаль запоўненая зямлёй. Высновы археолагаў зводзяцца да таго, што зямлю засыпалі будаўнікі грабніцы, каб прадухіліць апаганьванне[7]. Трэцяя камера была меншай, чым дзве папярэднія. Сцены таксама маюць мармуровае пакрыццё. У адрозненне ад іншых, якія маюць прамавугольны план, трэцяя камера квадрат ная, памеры: 4,5 метра на 4,5 метра. Падлога ўнутраных памяшканняў выканана з майстэрскі выкладзенай мазаікі.

21 верасня 2014 года Міністэрства культуры Грэцыі апублікавала інфармацыю пра тое, што ход археалагічных работ паказвае, што, трэцяя камера не вядзе да пахавання, і існуе чацвёртая камера[10]. 28 кастрычніка 2014 археолагі зрабілі заяву аб тым, што чацвёртай камеры не існуе, а ўжо 30 кастрычніка пад падлогай трэцяй камеры пахавальні быў знойдзены падземны ход. Паводле паведамленняў Міністэрства культуры, у час раскопак на ўзгорку Каста, у трэцяй камеры быў знойдзены замураваны вапняковымі каменнымі плітамі ход у падзямелле[11]. 12 лістапада 2014 года Міністэрства культуры Грэцыі паведаміла пра тое, што пры прадаўжэнні работ у трэцяй камеры на глыбіні 1,60 м была выяўленая грабніца. Памеры грабніцы складаюць 3,23 метра ў даўжыню, 1,56 м у шырыню і 1 м у вышыню, аднак, знойдзеныя падчас раскопак стойкі дазваляюць лічыць, што яе вышыня дасягала 1,80 м. У грабніцы маецца падоўжнае паглыбленне, у якім знаходзілася драўляная труна. Знойдзены некаторыя дэкаратыўныя элементы труны, вырабленыя з жалеза, медзі і шкла. Унутры труны быў знойдзены шкілет памерлага[12],[13]. Ідэнтычнасць і пол заставаліся невядомымі да правядзення далейшых аналізаў. Агульная вышыня трэцяй камеры, ад верхняй часткі купал а да падлогі грабніцы, складае 8,90 м. 15 лістапада 2014 года былі абвешчаныя першыя вынікі даследавання шкілета: гэта малады чалавек, сярэдняга росту, 1,65 м, светлая скура і цёмныя валасы. Катэрына Перыстэры, кіраўнік археалагічнай экспедыцыі, сцвярджае, што гэта выдатны палкаводзец[14]. Па заяве археолагаў магіла была разрабавана, але мяркуючы па знойдзеных дэкаратыўных элементах павінна быць раскошнай, запоўненай зброяй і золатам[15]. Археолаг Ангеліка Катарыдзі, параўноўваючы дэкаратыўныя элементы, якія былі знойдзеныя падчас раскопак грабніцы ў Амфіпалісе (шкляныя вочы, ліццё і «мядзведжая лапа»), сцвярджае, што яны маюць падабенства з аналагічнымі элементамі з каралеўскіх грабніц Вергіны[16].

Знаходкі[правіць | правіць зыходнік]

Два мармуровыя сфінксы[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні 2014 года быў адкрыты ўваход у грабніцу. Уваход размешчаны ніжэй паверхні зямлі. Вышыня ўваходу 1,67 м, вышэй якога, на перакладзіне, устаноўлены два паўтараметровыя сфінксы, абодва без галоў. Яны ахоўваюць старажытны ўваход, патоплены ўнутр на некалькі каменных блокаў. Кожны сфінкс важыць каля 1,5 тон і, хутчэй за ўсё, спачатку яны былі пафарбаваныя ў чырвоны колер і былі каля 2 метраў у вышыню. Папярэдні аналіз гэтых скульптур паказаў, што статуя Льва з Амфіпаліса і статуі сфінксаў былі створаны ў адной майстэрні. За сфінксамі падлогу пакрывае чорна-белая мазаіка. Шмат камянёў маюць сляды чырвонай, чорнай і сіняй фарбы. 21 кастрычніка 2014 года міністэрства культуры Грэцыі аб'явіла яшчэ пра адну знаходку[17]. Пры расчыстцы чацвёртай камеры грабніцы археолагі выявілі мармуровую галаву аднаго з двух сфінксаў. Галава, якая належыць ўсходняму сфінксу, звернута ў бок увахода. Хвалістыя валасы са слядамі чырвонай фарбы, падаюць на левае плячо і падвязаны тонкай стужкай. Вышыня галавы сфінкса складае 0,60 м. Галава сфінкса мае падабенства з карыятыды, і, магчыма, гэтыя скульптуры (сфінксы і карыятыды) былі створаны ў адной і той жа майстэрні. Таксама выяўленыя фрагменты крылаў сфінксаў.

Карыятыды[правіць | правіць зыходнік]

За другой сцяной з вапняковыя блокаў, якія аддзяляюць адну камеру пахавальнага комплексу ад іншай, атрымалася выявіць дзве карыятыды — распаўсюджаных у эпоху элінізму жаночых статуй, якія служылі апорамі для будаўнічых канструкцый[18]. Каріатиди Амфіполіса мають висоту 2,27 метра. Вони стоять на мармурових тумбах довжиною 1,33 метра і шириною 0,68 метра[19].Акрамя таго, археолагі выявілі выдатна захаваны мармуровы блок у аснове скляпення памерам 4,3 х 0,9 метра. Ніжні бок гэтага вялікага блока ўпрыгожаны разеткамі, афарбаванымі ў сіні, чырвоны і жоўты колеры. Аўтар кнігі «У пошуках грабніцы Аляксандра Вялікага» Эндру Чаг паведаміў, што гэтыя разеткі нагадваюць тыя, што былі выяўленыя на саркафагу з магілы Філіпа II, бацькі Аляксандра Вялікага, што можа сведчыць пра тое, што грабніца ў Амфіпалісе таксама належыць сваякам Аляксандра Македонскага[20].

Мазаіка[правіць | правіць зыходнік]

Мазаіка «Выкраданне Персефоны Плутонам» з грабніцы ў Амфіпалісе

Пры расчыстцы другога памяшкання, размешчанага за карыятыдамі, была знойдзена ўнікальная мазаіка, які пакрывае ўсю паверхню падлогі другой камеры грабніцы. Асноўная сцэна мазаікі адлюстроўвае калясніцу ў руху, у якую запрэжаны два белыя кані. Калясніцай кіруе барадаты чалавек з лаўровым вянком на галаве. Наперадзе калясніцы намаляваны Гермес у ролі псіхапомпа (правадыра душ), абуты ў сандалі з крыламі, ён трымае ў руках жазло. На галаве Гермеса — капялюш з крыламі, таксама адзін з яго пастаянных атрыбутаў[21]. Як паведаміла міністэрства культуры Грэцыі 16 кастрычніка 2014, пасля таго, як быў зняты апошні пласт грунту на ўсходнім баку мазаікі ў Амфіпалісе, адкрылася трэцяя фігура. Стала відавочным, што карціна адлюстроўвае выкраданне Персефоны Плутонам, богам падземнага царства і смерці, якія насіў у грэкаў таксама імя Аіда. Плутон адвозіць Персефону на калясніцы, запрэжанай двойкай белых коней. Калясніцу суправаджае правадыр душ у царства мёртвых Гермес. На думку спецыялістаў, мазаіка падобная на сцэну выкрадання Персефоны, выяўленую ў царскім пахаванні ў Вергіне, але ў Вергіне гэта ўсяго толькі фрэска, а тут упершыню знайшлі галечную мазаіку досыць вялікіх памераў і выкананую з эфектамі трохмернай выявы[22]. Мазаічная падлога складае 4,5 метра ў шырыню і 3 метра ў даўжыню. Мазаіка мае пашкоджанні ў форме круга ў цэнтры кампазіцыі. Цэнтральная тэма абрамлена двухрадным меандрам з квадратаў і спіральных формаў шырынёй 60 см[23]. Мазаіка, як і пахавальны комплекс, датаваны апошняй чвэрцю 4-га стагоддзя да нашай эры.

Гіпотэзы прыналежнасці[правіць | правіць зыходнік]

Хоць гісторыкі спрачаюцца пра тое, хто менавіта можа знаходзіцца ўнутры пахавальні, вядома, што грабніца была пабудавана паміж 325 і 300 гадамі да нашай эры. Гэты перыяд дакладна супадае з датай смерці Аляксандра Македонскага, які памёр у Вавілоне ў 323 годзе да н.э. Лічыцца, Аляксандр быў пахаваны на тэрыторыі Егіпта, але яго магіла так і не была знойдзена. Гісторык Сарадас Каргакас, адзін з нямногіх, хто лічыць, што грабніца ў Амфіпалісе належыць Аляксандру[24]. Аднак грэчаскія археолагі ўжо заявілі, што ў Амфіпалісе наўрад ці знаходзяцца астанкі аднаго з найславутых палкаводцаў. Значна больш верагоднай лічыцца версія, паводле якой тут пахавана жонка вялікага заваёўніка Раксана і яго сын Аляксандр IV. Абодва яны забітыя ў 309 годзе да нашай эры Касандрам. Не выключана, што тут можа быць пахавана і маці Аляксандра Алімпіяда. Некаторыя даследчыкі лічаць, што тут можа быць пахаваны і брат Аляксандра Філіп III Македонскі.Існуюць версіі на карысць таго, што ў грабніцы пахаваны адзін з дыядох аў Аляксандра: Палісперхон, Гефестыён, Антыгон I Аднавокі, Селеўк I Нікатар, Пталамей I Сатэр[25]. Акадэмік Міхаліс Тыверыяс, лічыць, што магіла не можа належаць ні Аляксандру Македонскаму, ні яго законнай жонцы Раксане з іх сынам. Леў на вяршыні узгорка, які, хутчэй за ўсё, сімвалізуе мужчынскі пачатак, быў сімвалам ваеннай сілы. Гэта значыць, па здагадцы акадэміка, гэта можа быць хто-небудзь з вялікіх военачальнікаў Аляксандра, у першую чаргу, Неарх[26].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Глядзі. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Greek tomb at Amphipolis is 'important discovery'
  2. Αμφίπολη: Προς ένταξη στα μνημεία της UNESCO — Εντυπωσιακό βίντεο από ελικόπτερο
  3. Σαμαράς από Αμφίπολη: «Είμαστε μπροστά σε ένα εξαιρετικά σημαντικό εύρημα»
  4. Τασούλας για Αμφίπολη: Βρέθηκαν τα φτερά, ελπίδες και για τα κεφάλια. Θα αποκατασταθούν πλήρως οι Σφίγγες(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2014. Праверана 8 красавіка 2015.
  5. Τασούλας για Αμφίπολη: Βρέθηκαν τα φτερά, ελπίδες και για τα κεφάλια- Θα αποκατασταθούν πλήρως οι Σφίγγες Архівавана 23 жніўня 2014.
  6. Ο Λέων «δείχνει» ανδρική ταφή στην Αμφίπολη
  7. а б Κορυφώνεται η αγωνία για το «μυστήριο» που κρύβει η Αμφίπολη
  8. Αμφίπολη: Η γεωμετρία δείχνει ότι πρόκειται για μια συγκλονιστικά μεγάλη ανακάλυψη Архівавана 22 снежня 2015.
  9. Αντίστροφη μέτρηση για την αποκάλυψη του μυστικού της Αμφίπολης Архівавана 22 верасня 2014.
  10. Και τέταρτος θάλαμος στον τύμβο Καστά στην Αμφίπολη Архівавана 24 верасня 2014.
  11. Τα μυστικά της κρύπτης…
  12. Δελτία Τύπου(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 8 красавіка 2015.
  13. Αμφίπολη: Οι πρώτες εικόνες από το νέο εύρημα και η ανακοίνωση του ΥΠΠΟ Архівавана 12 лістапада 2014.
  14. Αυτός είναι ο νεκρός της Αμφίπολης Архівавана 19 лістапада 2014.
  15. Γεμάτος χρυσάφι ήταν ο τάφος στην Αμφίπολη Архівавана 19 лістапада 2014.
  16. Οι ομοιότητες της Αμφίπολης με την Βεργίνα Архівавана 22 лістапада 2014.
  17. Νέο εκπληκτικό εύρημα στην Αμφίπολη: Βρέθηκε το κεφάλι της Σφίγγας [Εικόνες] Архівавана 22 кастрычніка 2014.
  18. [1]
  19. Τι μεγαλείο: ΑΠΟΚΑΛΥΦΘΗΚΑΝ οι Καρυάτιδες: Έχουν ύψος 2,27 μέτρα και είναι υπέροχες Архівавана 22 верасня 2014.
  20. Каменные девы охраняли могилу матери Александра Македонского
  21. Αμφίπολη: Ο νεκρός και το αίνιγμα του νέου ψηφιδωτού(недаступная спасылка)
  22. Αμφίπολη: Αποκαλύφθηκε η Περσεφόνη στο ψηφιδωτό του Τύμβου [Εικόνες] Архівавана 18 кастрычніка 2014.
  23. Amphipolis: Exquisite mosaic floor unearthed (See photos
  24. Гробница, найденная в Амфиполисе, принадлежит Александру Македонскому?
  25. Αμφίπολη: Ψάχνοντας τον ένοικο — Τα 13 πρόσωπα που πιθανολογείται ότι είναι οι ένοικοι του τάφου Архівавана 19 верасня 2014.
  26. Ποιος «κοιμάται» στον τάφο της Αμφίπολης(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2014. Праверана 8 красавіка 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]