Грэм Хіл
![]() | |
Грамадзянства | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 лютага 1929[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 лістапада 1975[1][2] (46 гадоў) |
Месца смерці | |
![]() |
Нóрман Грэм Хіл (англ.: Norman Graham Hill, 15 лютага 1929 — 29 лістапада 1975) — англійскі аўтагоншчык, двухразовы чэмпіён свету па аўтагонках у класе «Формула-1» (сезоны 1962 і 1968 гадоў).
Адзіны аўтагоншчык, які выйграў усе тры самыя прэстыжныя гонкі свету (г. зв. «трайная карона»): гран-пры Манака Формулы-1 (у 1963, 1964, 1965, 1968, 1969 гадах), Інды 500 (1966) і 24 гадзіны Ле-Мана (у 1972 годзе).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Грэм Хіл нарадзіўся ў лонданскім раёне Хампстэд у сям’і эканаміста. Пасля заканчэння тэхнічнага каледжа ўладкаваўся на пасаду механіка. Назапасіўшы грошы, будучы гоншчык набыў матацыкл, на якім амаль адразу ж патрапіў у аварыю, урэзаўшыся ў прыпаркаваны аўтамабіль. У 24 гады купіў свой першы аўтамабіль Austin 1929.
У 1954 годзе ў адной з газет прачытаў аб’яву аўташколы, якая базавалася на аўтадроме «Брэндс-Хэтч», там было запрашэнне за невялікую плату здзейсніць пробны заезд на аўтамабілі маркі Cooper. Неўзабаве пасля гэтага пазнаёміўся з Колінам Чэпменам, які запрасіў яго ў сваю каманду «Лотуса» на пасаду аўтамеханіка.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Формула-1 (1958—1975)[правіць | правіць зыходнік]
Дэбют Хіла ў «Формуле-1» адбыўся на Гран-пры Манака 1958 года.
У 1960 годзе Хіл перайшоў у BRM, прабыўшы ў складзе брытанскай каманды 7 сезонаў.
У 1963 годзе заваяваў сваю першую перамогу ў Манака, а агулам атрымаў пяць перамог на гэтай трасе, за што займеў мянушку «містэр Манака».
У 1972 годзе ўладальнік каманды «Brabham» Берні Эклстоўн звольніў Хіла. Да пачатку 1973 года брытанскі гоншчык заснаваў уласную каманду «Формулы-1» Embassy Hill. Тым не менш, дасягнуць той планкі, якая была раней, 43-гадовы Хіл ужо не мог.
24 гадзіны Ле-Мана (1958—1966, 1972)[правіць | правіць зыходнік]
Удзельнічаў у 24 гадзінах Ле-Мана дзесяць разоў. У 1958–1966 гады лепшым вынікам Хіла было другое месца ў 1964 годзе. У 1972 годзе перамог у экіпажы з французам Анры Пескарало за рулём Matra-Simca MS670[3].
500 міль Індыянапаліса (1966—1968)[правіць | правіць зыходнік]
Выйграў Indy 500 у 1966 годзе з першай спробы. Хіл пазбег ранняга хаосу і перамог, нягледзячы на непаразуменне пасля фінішу, калі каманда Lotus палічыла, што перамог Джым Кларк. Аднак без афіцыйнага пратэсту з боку Кларка ці Lotus перамога Хіла засталася ў сіле[4].
Гібель[правіць | правіць зыходнік]
Загінуў 29 лістапада 1975 года ў авіякатастрофе. Самалёт Piper PA-23, які належаў гоншчыку, пацярпеў крушэнне. Прычынай сталі ўмовы надвор’я: самалёт трапіў у густы туман. Акрамя Хіла, на борце самалёта знаходзіліся механік Тоні Элкака, пілот Тоні Брайза, менеджар каманды Рэй Брымбл, механік Тэры Рычардс і дызайнер машын Эндру Смолмэн.
Грамадзянская паніхіда прайшла ў Сент-Олбанскім саборы.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Graham Hill // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Tom Jeffries How many F1 drivers have won the Le Mans 24 Hours?(англ.) . motorsport.com (1 чэрвеня 2022). Праверана 7 чэрвеня 2022.
- ↑ Tom Jeffries; David Malsher-Lopez Formula 1 drivers who conquered the Indy 500(англ.) . motorsport.com (25 мая 2022). Праверана 7 чэрвеня 2022.
- Нарадзіліся 15 лютага
- Нарадзіліся ў 1929 годзе
- Нарадзіліся ў Лондане
- Памерлі 29 лістапада
- Памерлі ў 1975 годзе
- Памерлі ў Лондане
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Аўтагоншчыкі паводле алфавіта
- Пілоты Формулы-1 паводле алфавіта
- Чэмпіёны Формулы-1
- Пілоты 24 гадзін Ле-Мана
- Аўтагоншчыкі Англіі
- Загінулі ў авіякатастрофах