Джэк Брэбем

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Джэк Брэбем
англ.: John Arthur Brabham
Партрэт
Род дзейнасці пілот Формулы-1, sporting director
Дата нараджэння 2 красавіка 1926(1926-04-02)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 мая 2014(2014-05-19)[4][1][…] (88 гадоў)
Месца смерці
Дзеці David Brabham[d], Gary Brabham[d] і Geoff Brabham[d]
Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Джэк Брэбем на Вікісховішчы

Сэр Джон Артур Брэбем (англ.: Sir John Arthur Brabham), больш вядомы як Джэк Брэбем (англ.: Jack Brabham; 2 красавіка 1926, Харствіл, Новы Паўднёвы Уэльс — 19 мая 2014, Голд-Кост, Квінсленд) — аўстралійскі аўтагоншчык, трохразовы чэмпіён свету па аўтагонках у класе Формула-1. Першы аўстралійскі чэмпіён свету Формулы-1. Аўстраліец года (1966). Трое сыноў Брэбема: Джэф, Гэры і Дэвід — таксама сталі аўтагоншчыкамі.

Джэк нарадзіўся ў сям’і гандляра за 15 км ад Сіднея на ўскраіне гарадка Хартсвіл. Пасля заканчэння школы, у 15 гадоў, уладкаваўся на працу ў гараж, дзе займаўся рамонтам аўтамабіляў.

Падчас Другой сусветнай вайны служыў у каралеўскіх паветраных сілах. Па вяртанні з вайны, у 1946 годзе адкрыў невялікую майстэрню па рамонце аўтамабіляў. Таксама ён удзельнічаў у чэмпіянаце Новага Паўднёвага Уэлса (New South Wales Championship) і атрымаў у ім перамогу.

У 1955 дэбютаваў на Гран-пры Вялікабрытаніі ў чэмпіянаце Формулы-1 у камандзе Cooper. У 1959 Брэбем стаў чэмпіёнам свету ў камандзе Cooper. А ў 1960 ён паўтарыў поспех з камандай. У трэці раз паўтарыць свой поспех змог толькі ў 1966 годзе за рулём баліда ўласнай каманды Brabham.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Sir Jack Brabham // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Jack Brabham // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 4,0 4,1 BBC News — 1922.