Дземяхоўскі сельсавет
Дземяхоўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Рэчыцкі раён |
Уключае | 10 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Салтанова |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Дата скасавання | 19 чэрвеня 2008 |
Насельніцтва |
|
Код аўтам. нумароў | 3 |
Дземяхо́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Салтанова.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Рэчыцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Дземяхі. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Козскага, Салтаноўскага і Старакрасненскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 13 лістапада 1987 года скасаваны пасёлак Новы Свет[1]. 22 студзеня 2008 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Салтанова[2]. 19 чэрвеня 2008 года сельсавет перайменаваны ў Салтаноўскі[3].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 13 лістапада 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923).
- ↑ Решение Речицкого районного Совета депутатов от 22 января 2008 г. № 64 О переносе административно-территориального центра Демеховского сельсовета
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 19 июня 2008 г. № 144 О переименовании Демеховского сельсовета Речицкого района Архівавана 9 ліпеня 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.