Зарэчча (Рэчыцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Гарадскі пасёлак
Зарэчча
Zarečča, Rečyca District (5).jpg
Цэнтральная пляцоўка
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Гарадскі пасёлак з
Плошча
0,553 469 км²
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2340
Аўтамабільны код
3
СААТА
3245560000
Зарэчча на карце Беларусі ±
Зарэчча (Рэчыцкі раён) (Беларусь)
Зарэчча (Рэчыцкі раён)
Зарэчча (Рэчыцкі раён) (Гомельская вобласць)
Зарэчча (Рэчыцкі раён)

Зарэчча[2] (трансліт.: Zarečča)  — гарадскі пасёлак у Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Размешчаны за 18 км на паўночны захад ад Рэчыцы, за 1 км ад аўтадарогі БабруйскРэчыца. Насельніцтва 2 226 чал. (2017)[3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паселішча заснавалі ў 1957 годзе над назвай Гомель-30. У тыя часы тут знаходзілася вайсковая ракетная частка. Раней у ваколіцах паселішча знаходзіліся хутары Пагарэльцы, Падбаб’е і іншыя.

2 сакавіка 1995 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову аб наданні новаму населенаму пункту ў Рэчыцкім раёне назвы Зарэчча і аднясення яго да катэгорыі гарадскіх пасёлкаў.

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

Размешчаны сярэдняя школа, бібліятэка, бальніца, дзіцячы сад.

Гарадскі пасёлак складаецца з двух вуліц — Спартыўнай і Вытворчай. Спартыўная вуліца ідзе з поўначы на паўдзень праз увесь населены пункт. Вытворчая вуліца пралягае на паўночнай ускрайне Зарэчча і да яе адносіцца некалькі прамысловых пабудоў.

У 3-х кіламетрах размяшчаецца жаночая папраўчая калонія № 24 МУС па Гомельскай вобласці, на тэрыторыі якога, з мэтай працоўнай занятасці спецкантынгента, функцыянуе філіял «Зарэчча» дзяржаўнага прадпрыемства «№ 4». Калонія створана на базе ваеннага гарадка ракетнай частцы, на якой была зборачная вытворчасць ракетнай зброі, дзе па некаторым звесткам, у тым ліку збяралася і захоўвалася ядзерная зброя ў часы існавання СССР.

Zarečča, Rečyca District (6).jpg
Zarečča, Rečyca District (3).jpg
Zarečča, Rečyca District (7).jpg
Будаўніцтва праваслаўная царквы Вул. Спартыўная — галоўная ў Зарэччы Адзін з пакінутых адміністрацыйных будынкаў

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 — 1,3 тыс. жыхароў
  • 2016 — 2 242 жыхары[4]
  • 2017 — 2 226 жыхары[3]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  3. 3,0 3,1 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]