Ліскаўскі сельсавет (Рэчыцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ліскаўскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Рэчыцкі раён
Уключае 3 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Ліскі
Дата ўтварэння 8 снежня 1926,
29 студзеня 1964
Дата скасавання 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2009) 899
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Лі́скаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Ліскі.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Васілевіцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рэчыцкага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Крынкаўскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе адноўленага Васілевіцкага раёна Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Бабіцкага сельсавета[1].

29 студзеня 1964 года ўтвораны зноў у складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці з часткі Бабіцкага сельсавета, у склад сельсавета ўвайшлі населеныя пункты Асавок, Крынкі і Ліскі.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 899 чалавек[2], з іх 96,1 % — беларусы, 2,2 % — рускія, 1,0 % — украінцы[3].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.) 
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.