Камсамольскі сельсавет (Рэчыцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Камсамольскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Рэчыцкі раён
Уключае 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Камсамольск
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2009) 1 142
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 2340
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Камсамо́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Камсамольск.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Дзюрдзеўскі сельсавет у складзе Горвальскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Дзюрдзеў. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рэчыцкага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Святоўскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. У 1935 годзе вёска Дзюрдзеў атрымала назву Камсамольская, сельсавет перайменаваны ў Камсамольскі. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Валадарскага сельсавета[1]. 2 красавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сведскага сельсавета[2]. 28 верасня 2022 года скасаваны пасёлак Баранаўка[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1142 чалавекі[4], з іх 94,5 % — беларусы, 4,5 % — рускія, 0,5 % — украінцы[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  3. Решение Речицкого районного Совета депутатов от 28 сентября 2022 г. № 271 Об упразднении поселка Барановка Речицкого района
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.