Перайсці да зместу

Жмураўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жмураўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Рэчыцкі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Жмураўка
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2019) 4 032
Жмураўскі сельсавет на карце
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Жму́раўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Жмураўка.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Рэчыцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Бронскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 2 красавіка 1959 года ў склад сельсавета з Ровенска-Слабадскога сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (Воўчая Гара і Іванаўка)[1]. 26 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Заспенскага сельсавета перададзена вёска Красназем’е[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4653 чалавекі[3], з іх 95,2 % — беларусы, 3,3 % — рускія, 1,0 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 4032 чалавекі[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2016. Праверана 11 снежня 2020.
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.