Дэмбрава

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Дзенбрава)
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Дэмбрава
Dembrava. Дэмбава. Гасціны двор.jpg
Заезны двор XIX стагоддзя
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
578 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1514
Аўтамабільны код
4
СААТА
4258817041
Дэмбрава на карце Беларусі ±
Дэмбрава (Беларусь)
Дэмбрава
Дэмбрава (Гродзенская вобласць)
Дэмбрава

Дэ́мбрава[1] (трансліт.: Dembrava, руск.: Демброво) — аграгарадок у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Спушанка. Уваходзіць у склад Дэмбраўскага сельсавета. Насельніцтва 678 чал. (2010).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Дзебрава ўпамінаецца ў XVI ст. як шляхецкае ўладанне ў Лідскім павеце Віленскага ваяводства, да 1531 года належала вялікаму пісару літоўскаму Копацю Васілевічу.

У XVII ст. атрымала статус мястэчка, у якім Міхал і Крысціна Рынвіды заснавалі місію езуітаў (падпарадкоўвалася Гродзенскаму езуіцкаму калегіуму), быў касцёл і парафія. Кароль Ян Казімір Ваза перадаў місіі фальварак Аплейкі. Дэмбраўскія манахі займаліся ліхвярствам.

Пад уладай Расійская імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл пасля перабудовы ў царкву

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Дэмбрава апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Лідскім павеце Віленскай губерні. У 1804 у мястэчку працавала вучэльня.

У 1863 маёнтак Дэмбрава складаўся з аднайменнага мястэчка і вёсак Вострава, Завалкі, Пісклюкі, Навасёлкі; 212 душ мужчынскай стаці. На 1866 існавалі аднайменныя мястэчка (19 двароў) і фальварак (1 двор). На 1886 у мястэчку было 9 двароў, валасная ўправа, 2 царквы, школа, крамы, піцейны дом. На 1905 існавалі аднайменныя сяло (179 дзесяцінаў зямлі), маёнтак і млын, уладанні князёў Сапегаў (239 дзесяцінаў зямлі), лясная старожка, таксама ўладанне Сапегаў.

У Першую сусветную вайну мястэчка займалі нямецкія войскі.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дэмбрава абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 у адпаведнасці з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР[2]. Паводле Рыжскім мірным дагаворам (1921) Дэмбрава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства. У гэты час існавалі аднайменныя мястэчка (37 двароў) і фальварак.

У 1939 Дэмбрава ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 стала цэнтрам сельсавета Шчучынскага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1940 тут быў 51 двор, няпоўная сярэдняя школа, вадзяны млын, фельчарскі і акушэрскі пункты, тэлефон; фальварак лічыў 6 дамоў. На 1964 у Дэмбраве 81 двор, сярэдняя школа, крама, кавярня, пошта, бальніца і ферма, на 1997 — 204 двары, на 1 студзеня 2001 — 195 двароў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Дэмбраве працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, пошта.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Свята-Іаана-Багаслоўская царква

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Фальварак

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Дамбро́ва, Дзе́нбрава
  2. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  3. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 273.
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. С. 349.
  5. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Шчучынскага раёна. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2001.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]