Спушанка
| Спушанка | |
|---|---|
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 44 км |
| Басейн | 228 км² |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | каля вёскі Плянты |
| • Каардынаты | 53°37′39,40″ пн. ш. 24°43′38,40″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Скідалька |
| • Месцазнаходжанне | на ўсходняй ускраіне горада Скідзель |
| • Каардынаты | 53°35′38,10″ пн. ш. 24°15′34,20″ у. д.HGЯO |
| Ухіл ракі | 1,6 м/км |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Скідалька → Котра → Нёман → Балтыйскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Гродзенская вобласць |
| Раёны | Шчучынскі раён, Гродзенскі раён |
|
|
|
Спуша́нка[1] — рака ў Шчучынскім і Гродзенскім раёнах Гродзенскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Скідалька (басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 44 км[2]. Плошча вадазбору 228 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 м/км. Пачынаецца каля вёскі Плянты Шчучынскага раёна, упадае ў Скідальку на ўсходняй ускраіне горада Скідзель. Даліна ракі звілістая, трапецападобная, яе шырыня 0,6—1,8 км. Пойма да аграгарадка Дэмбрава двухбаковая, месцамі чаргуецца па берагах, забалочаная, парасла лугавой расліннасцю і хмызняком, ніжэй па цячэнні вузкая, адкрытая. Рэчышча звілістае (шырыня 5—7 м), на працягу 18 км каналізаванае: ад вытоку да аўтамабільнай дарогі Шчучын—Астрына (18 км) і ад вёскі Маліннікі да аграгарадка Дэмбрава (4 км). Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. Упадае рака Прудчак (злева). Каля аграгарадка Дэмбрава на рацэ створана сажалка (плошча 6,4 га).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Спушанка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 122. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).