Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Дэмбрава)
Выгляд
| Каталіцкі храм | |
| Касцёл Найсвяцейшай Тройцы | |
|---|---|
| | |
| 53°38′06″ пн. ш. 24°28′28″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Месцазнаходжанне | |
| Канфесія | Каталіцызм |
| Епархія |
Гродзенская дыяцэзія Шчучынскі дэканат |
| Архітэктурны стыль | барока |
| Першая згадка | 1674 г. |
| Дата пабудовы | XVIII ст. |
| Стан | дзейнічае |
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы — мураваны каталіцкі храм у аграгарадку Дэмбрава Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці, помнік архітэктуры барока.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Касцёл пабудаваны ў XVIII стагоддзі на месцы храма 1674 года.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Размешчаны ў цэнтры вёскі. Помнік архітэктуры барока. Вырашаны прамавугольным у плане пад двухсхільным дахам аб’ёмам, да якога далучана прамавугольная апсіда з бакавымі нізкімі сакрысціямі. Над трохвугольным франтонам фасада ўзведзена двух’ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая драўляная званічка. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і шырокімі лапаткамі ў прасценках. Уваход аформлены парталам з глыбокай прамавугольнай нішай і двухсхільным пакрыццём[1].
Вакол касцёла захавалася бутавая агароджа з брамай.
Зноскі
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2019. Праверана 9 кастрычніка 2019.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
