Дзмітрый Іванавіч Смірноў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзмітрый Іванавіч Смірноў
руск.: Дмитрий Иванович Смирнов
Герой Советского Союза Смирнов Дмитрий Иванович. 18 июня 1945 год. Берлин.jpg
Дата нараджэння 13 чэрвеня (26 чэрвеня) 1901(1901-06-26)
Месца нараджэння вёска Клімава (Кастрамская вобласць)
Дата смерці 17 сакавіка 1975(1975-03-17) (73 гады)
Месца смерці Масква
Месца пахавання
Альма-матар
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19201960
Званне генерал-маёр
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Багдана Хмяльніцкага I ступені Ордэн Суворава II ступені Ордэн Кутузава II ступені

Дзмітрый Іванавіч Смірно́ў — камандзір 121-га стралковага (50-я армія, 2-і Беларускі фронт), генерал-маёр. Герой Савецкага Саюза (1944).

У Чырвонай Арміі з 1920 года. У 1922 годзе скончыў 12-я Уладзікаўказскія пяхотныя камандныя курсы, у 1929 г. курсы «Выстрал». У 1936 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ. Са снежня 1937 г. у Генштабе РСЧА. У 1940—1941 гг. на тэрыторыі МанголііХарбіне) са спецыяльным заданнем. У снежні прызначаны камандзірам 122-й асобнай стралковай брыгады ў Прыволжскай ваеннай акрузе.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны на фронце з красавіка 1942 года на пасадзе камандзіра 122-й асобнай стралковай брыгады (Бранскі фронт), з чэрвеня 1942 года — камандзір 73-й стралковай дывізіі (Паўднёвы, Паўночна-Каўказскі, Бранскі, Цэнтральны франты). Са снежня1943 года камандзір 121-га стралковага корпуса (Беларускі, 1-ы и 2-і Беларускі франты).

Корпус пад камандаваннем генерал-маёра Д. І. Смірнова вызначыўся 24 чэрвеня 1944 года пры фарсіраванні ракі Проня. Прарваў абарону праціўніка паўночна-заходней Чавусаў, захапіў плацдарм, вызваліў горад Чавусы і з баямі прайшоў каля 50 км, фарсіраваў Дняпро. 8 чэрвеня корпус удзельнічаў у вызваленні Магілёва.

Пасля вайны Д. І. Смірноў на пасадах у Савецкай Арміі (намеснік каменданта і камендант савецкага сектара Берліна, на пасадах у Галоўнай Інспекцыі Сухапутных войскаў, у ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ). З 1953 г. начальнік штаба Беларускай ваеннай акругі, у 1953—1957 гг. ваенны саветнік у арміі Румыніі. У 1957—1960 гг. Д. І Смірноў на пасадзе начальніка асноўнага факультэта акадэміі імя М. В. Фрунзэ.

З 1960 года генерал-маёр Д. І. Смірноў у адстаўцы. Жыў у Маскве.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 56. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.