Дзмітрый Аляксеевіч Харытонаў
| Поўнае імя | Дзмітрый Аляксеевіч Харытонаў | |||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Нарадзіўся |
12 красавіка 1997[1] (28 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
| Грамадзянства |
|
|||||||||||||||||||||
| Рост | 186 см | |||||||||||||||||||||
| Пазіцыя | брамнік | |||||||||||||||||||||
| Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
| Клуб |
|
|||||||||||||||||||||
| Нумар | 12 | |||||||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Дзмітрый Аляксеевіч Харытонаў (нар. 12 красавіка 1997, Віцебск) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Віцебск».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец клуба «Віцебск», у 2013—2014 гадах выступаў за каманду «Віцебск-2» у Другой лізе, а пасля стаў гуляць за дубль «Віцебска». Сезон 2017 правёў у арэндзе ў «Оршы», дзе стаў трывалым іграком асновы, а ў лютым 2018 года быў пераведзены ў наваполацкі «Нафтан»[3], дзе таксама замацаваўся ў стартавым складзе.
Да сезона 2019 рыхтаваўся з «Віцебскам», а ў красавіку зноў адправіўся ў арэнду ў «Оршу». У пачатку 2020 года трэніраваўся з «Віцебскам», аднак у студзені быў дыскваліфікаваны на адзін год за ўдзел у дагаварных матчах у складзе «Нафтана» ў 2018 годзе[4], пасля чаго пакінуў віцебскі клуб.
У лютым 2021 года, пасля заканчэння тэрміну дыскваліфікацыі, падпісаў кантракт са «Слуцкам»[5]. 14 сакавіка 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць БАТЭ (0:3). У далейшым працягваў выхадзіць у стартавым складзе случан, а з чэрвеня страціў месца ў аснове.
У студзені 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са «Слуцкам»[6]. Хутка стаў трэніравацца ў «Віцебскам» і падпісаў пагадненне з клубам[7]. У сезоне 2022 быў другім брамнікам каманды, згуляў толькі ў матчы Кубка Беларусі супраць рагачоўскага «Макслайна» (21 чэрвеня, выніковы лік 3:2). У студзені 2023 года падоўжыў кантракт з віцебскім клубам[8].
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]| Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
|---|---|---|---|---|---|
| 2013 | Д3 | Віцебск-2 | 3 | -6 | |
| 2014 | Д3 | Віцебск-2 | 5 | -3 | |
| 2015 | дубль | Віцебск | 20 | -27 | |
| 2016 | дубль | Віцебск | 19 | -25 | |
| 2017 | Д2 | Орша | 30 | -47 | |
| 2018 | Д2 | Нафтан | 26 | -22 | |
| 2019 | Д2 | Орша | 27 | -53 | |
| 2021 | Д1 | Слуцк | 7 | -14 | |
| 2022 | дубль | Віцебск | 13 | -? |
Палітычныя погляды
[правіць | правіць зыходнік]Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[9][10].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/dmitri_kharitonov/
- ↑ https://betnews.by/player/dmitrij-haritonov-vitebsk-belarus/
- ↑ "Витебск" расстался с Тихоновским и Раджабовым и отдал Харитонова в аренду "Нафтану"
- ↑ Сучков и Валерий Белявский пожизненно отстранены от белорусского футбола, 14 человек дисквалифицированы и получили денежные штрафы
- ↑ Вергейчик и отбывший дисквалификацию за участие в "договорняке" Харитонов стали игроками "Слуцка"
- ↑ Дмитрий Харитонов покидает СФК "Слуцк".
- ↑ Вратарь Харитонов вернулся в Витебск
- ↑ Дмитрий Харитонов пролонгировал соглашение с "Витебском" (руск.). football.by (16 студзеня 2023). Праверана 17 студзеня 2023.
- ↑ Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
- ↑ Подписи. Праверана 8 снежня 2020.