Дзягелец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Дзягелец
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 148 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Аўтамабільны код
1
СААТА
1208814021
Дзягелец на карце Беларусі ±
Дзягелец (Беларусь)
Дзягелец
Дзягелец (Брэсцкая вобласць)
Дзягелец

Дзя́гелец[1] (трансліт.: Dziahieliec, руск.: Дягелец) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Здзітаўскага сельсавета. Размешчана за 9 км ад Бярозы, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Узгадваецца ў 1563 годзе ў Дабучынскай воласці Кобрынскай эканоміі, у абшары войтаўства Блудзенскага.

Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1864 годзе ў Блудзенскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года ў Картузскабярозаўскай воласці, хлебазапасны магазін.

З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 на кароткі час была ўстаноўлена савецкая ўлада. З 1921 года — у складзе Бяроза-Картузскай гміны Палескага ваяводства. Польшчы. З 1932 года ў Сігневіцкай гміне.

З 1939 года ў БССР, ва Углянскім, з 23 мая 1940 года — у Машковіцкім сельсавеце.

У 19411944 гг. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

У 1949 годзе жыхары вёсак Дзягелец, Машковічы, Шылінок, Шылін аб'яднаны ў калгас імя Свярдлова, які ў 1959 годзе быў далучаны да саўгаса «Прамень», з 1963 года на тэрыторыі племсаўгаса «Земляроб». З 16 ліпеня 1954 года ў Міжлескім сельсавеце. З 8 сакавіка 1960 года вёска ў складзе Углянскага сельсавета[2].

З 18 студзеня 1988 года ў Здзітаўскім сельсавеце.

Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]

Планіровачна складаецца з 2 паралельных, шчыльна забудаваных вуліц, арыентаваных з поўдня на паўночны ўсход, злучаных у паўночнай частцы кароткай вуліцай (перад развілкай аўтадарог на Угляны і Здзітава).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Дзя́гэлец
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]