Перайсці да зместу

Машковічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Машковічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 129 чал. (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Паштовыя індэксы
225221
Аўтамабільны код
1
Машковічы на карце Беларусі ±
Машковічы (Беларусь)
Машковічы
Машковічы (Брэсцкая вобласць)
Машковічы

Машко́вічы[1] (трансліт.: Maškovičy, руск.: Мошковичи) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Здзітаўскага сельсавета. Размешчана за 14 км ад Бярозы, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

У 1864 годзе — вёска ў Сігневіцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года вёска ў Равяціцкай воласці, дзейнічалі капліца, хлебазапасны магазін. Аднайменны фальварак паблізу вёскі знаходзіўся ва ўладанні Рамуальда Нейгоф-Лея.

З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы (у ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада). З 1921 года — ў складзе Польшчы. У 1924 годзе ў Равяціцкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства — вёска і фальварак. З 1926 года ў Міжлескай (былой Мацвеевіцкай), з 1932 года ў Сігневіцкай гміне.

З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска, цэнтр Машковіцкага сельсавета, і калонія. У сельсавеце ў той час дзейнічалі 2 пачатковыя школы, чырвоны вугал, хата-чытальня, магазін.

У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

У 1949 годзе жыхары вёсак Дзягелец, Машковічы, Шылінок, Шылін былі аб'яднаны ў калгас імя Свярдлова, у 1959 годзе далучаны да саўгаса «Прамень», з 1963 года вёска ў племсаўгасе «Земляроб». 16 ліпеня 1954 года Машковіцкі сельсавет быў скасаваны, тэрыторыя і населеныя пункты далучаны да Міжлескага сельсавета. Паводле перапісу 1959 года (разам з навакольнымі хутарамі) — 90 будынкаў, 90 гаспадарак, 338 жыхароў. З 1960 года ў складзе Углянскага18 студзеня 1988 Здзітаўскі) сельсавета[2]. Паводле перапісу 1970 года дзейнічала комплексная брыгада племсаўгаса.

Планіровачна складаецца з крыху дугападобнай, двухбакова шчыльна забудаванай вуліцы, арыентаванай з захаду на ўсход, да якой у цэнтры прымыкае другая, арыентаваная з поўначы на поўдзень, і з асобных участкаў забудовы (вакол вёскі).

  • XIX стагоддзе:
    • 1897 — 53 двары, 330 жыхароў, у фальварку — З двары, 46 жыхароў.
  • XX стагоддзе:
    • 1905 — 332 жыхары, у маёнтку — 53 жыхары.
    • 1924 — 25 будынкаў, 157 жыхароў.
    • 1940 — 71 двор, 305 жыхароў, у калоніі — 21 двор, 101 жыхар.
    • 1970 — 411 жыхароў.
  • XXI стагоддзе:
    • 2005 — 61 двор, 108 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.