Дзікае (возера, басейн Усы)
Дзікае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,52 км |
Шырыня | 0,35 км |
Плошча | 0,14 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,2 км |
Басейн | |
Выцякаюць | Уса (прыток Бярэзіны) |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Мінская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Дзі́кае — возера ў Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Уса, за 16[1] км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Чэрвень, прыкладна за 1,1[1] км на паўночны ўсход ад вёскі Вішанька.
Плошча паверхні 0,14 км². Даўжыня 0,52 км, найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 1,2 км. Катлавіна возера слаба выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Берагі нізкія, забалочаныя. У паўднёва-ўсходняй частцы з возера выцякае рака Уса. У паўночнай частцы пратокай возера злучанае з сістэмай меліярацыйных каналаў у басейне рэк Гаць і Уша.
У возеры водзяцца карась, лінь, плотка, акунь, шчупак і іншыя віды рыб[1].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — 179.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 20. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
- Ліст карты N-35-81. Выданне 1981 г. (руск.)