Уса (прыток Бярэзіны)
| Уса | |
|---|---|
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 55 км |
| Басейн | 549 км² |
| Расход вады | 3,3 м³/с |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Каардынаты | 53°50′25″ пн. ш. 28°28′33″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Бярэзіна |
| • Каардынаты | 53°38′46″ пн. ш. 28°55′58″ у. д.HGЯO |
| Ухіл ракі | 0,7 м/км |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Мінская вобласць |
| Раёны | Чэрвеньскі раён, Бярэзінскі раён |
|
|
|
Уса — рака ў Чэрвеньскім і Бярэзінскім раёнах Беларусі, правы прыток Бярэзіны (басейн Дняпра). Даўжыня 55 км. Вадазбор 549 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Корань Us- звязваюць з індаеўрапейскім *aus- / *us- «блішчэць, ззяць», ад якога літоўскае aušra «зара», apy-ūšris «час перад світанкам», латышскае *Ūss (балцкае боства зары)[1][2]. Балцкія гідронімы з коранем Us- / Uš- матываваныя блішчастасцю воднай паверхні, адпаведна назва Уса значыць «Блішчастая (рака)».
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Выцякае з Дзікае ў Чэрвеньскім раёне, вусце за 1,5 км на ўсход ад вёскі Якшыцы Бярэзінскага раёна. Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне.
Даліна ў вярхоўі невыразная, у сярэдняй і ніжняй частцы — трапецападобная, шырынёй 1,5—2 км. Пойма двухбаковая, яе шырыня да 0,2 км, на асобных участках да 1 км. Рэчышча на працягу 9,2 км ад вытоку і 2 км перад вусцем каналізаванае, на астатнім працягу звілістае (шырыня каля 8 м). Берагі ўмерана стромкія, іх вышыня 0,3—1,2 м.
Асноўныя прытокі справа: Ганутка, Дабрыца; злева: Лешчынка, Карпілаўка, Бусль.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.