Дом, дзе жыў Змітрок Бядуля
Славутасць | |
Дом, дзе жыў Змітрок Бядуля | |
---|---|
53°53′17″ пн. ш. 27°32′29″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата пабудовы | 1904 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Д000218 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дом, дзе жыў Змітрок Бядуля — будынак у Мінску, размешчаны на адрасе Рабкараўская вуліца, 19.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя, на металічнай дэкаратыўнай рашотцы над ганкам значыцца дата: 1904 г. Размяшчаўся на былой Мала-Георгіеўскай вуліцы (дом № 12) прадмесця Ляхаўка. У Першую сусветную вайну будынак выкарыстоўваўся (1915 г.) як сталоўка для бежанцаў.
У 1916—19 гг. у кватэры правай палавіны дома жыў беларускі пісьменнік Змітрок Бядуля. У верасні 1916 г. тут спыніўся і жыў да ад’езду ў Ялту ў лютым 1917 г. Максім Багдановіч. У 1919 г. у доме пэўны час жыла пісьменніца Зоська Верас. Неаднаразова бываў тут і А. Р. Чарвякоў. Аднак будынак больш вядомы як дом, дзе жыў Змітрок Бядуля. У 1957 г. на ўшанаванне яго памяці на доме ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
Да 1985 г. знаходзіўся на вуліцы Талстога (дом 14а). Пасля перанесены па вуліцу Рабкораўскую (дом 3, цяпер 19), у 1987 г. рэстаўрыраваны. Цяпер тут філіял музея М. Багдановіча Беларуская хатка.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Будынак з абчасаных на два канты брусоў, складзеных у чысты вугал (без астатку), на цагляным падмурку. Накрыты двухсхільным дахам. 3 боку вуліцы — два ганкі з двухсхільнымі навісамі на металічных кансолях. 3 боку двара — больш позняя зрубная прыбудова. Нягледзячы на пазнейшыя змены, дом захаваў асноўныя планіровачныя рысы, характэрныя драўляным жылым пабудовам горада пачатку стагоддзя. Будынак падзелены па 2 палавіны: у правай размешчана адна кватэра, у левай — дзве. Кожная палавіна мае ўваходы як з боку вуліцы, так і з гаспадарчага двара. У архітэктуры пабудовы выкарыстаны разны дэкор на карнізах страхі і шчытах-франтонах. Зашаляваныя вуглы ўпрыгожаны ў верхняй частцы геаметрычнай фігурай ромба. Вокны бакавых і дваровага фасадаў аздоблены філёнгавымі аканіцамі. Металічныя петлі ад аканіц захаваліся і на ліштвах вокнаў вулічнага фасаду. Унутры частка сцен была атынкавана і пабелена, частка абклеена шпалерамі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- 270. Дом, у якім жыў Змітрок Бядуля // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом, дзе жыў Змітрок Бядуля