Перайсці да зместу

Дом па вуліцы Карла Маркса, 36 (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом па вуліцы Карла Маркса, 36
53°54′00″ пн. ш. 27°33′44″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктар Авель Пінхусавіч Брэгман
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

МанаЛІТ[1]Дом пісьменнікаў[2] — адміністрацыйна-жылы будынак па вуліцы Карла Маркса ў Мінску, пабудаваны для беларускіх пісьменнікаў. Другі адрас -- Энгельса, 16. Будаўніцтва пачалося ў 1951 годзе, здадзены ў эксплуатацыю 7 лістапада 1953 года[3]. Стыль — сталінскі ампір. Архітэктар — Аркадзь Брэгман[1][4][5]. Гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння[6].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У канцы XIX ст. на гэтым месцы пабудаваны дом Юхновіча, разбураны падчас Другой сусветнай вайны.

Новы будынак на пляцоўцы ўзведзены ў 1951-1953 гадах як жылы дом Саюза пісьменнікаў БССР з крамай «Палітычная кніга»[2]. Ініцыятарам будаўніцтва быў Янка Маўр[1].

У доме тры пад’езды, два пабудаваны за сродкі Літфонда, яшчэ адзін за сродкі мінскага гарадскога савета. Спачатку ў кватэрах былі дрывяныя кафляныя печы, на пачатку 1960-х гадоў падвялі газ[3]. Дрэвы вакол дома саджалі будучыя жыхары яшчэ падчас будаўніцтва.

Да 1990 года тарэц будынка перабудавалі, зрабілі ў ім уваход на станцыю метро «Купалаўскую».

На доме мемарыяльныя дошкі беларускім пісьменнікам Янку Маўру, Уладзіміру Караткевічу[2], Пятру Глебку, Івану Навуменку[7].

Вядомыя жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Выгляд дома з вуліцы Карла Маркса, з мемарыяльнай дошкай Уладзіміру Караткевічу.

Першымі ў дом засяліліся пісьменнікі Янка Маўр (№ 1), Максім Лужанін (№ 5), Рыгор Семашкевіч (№ 16, пасля Івана Грамовіча), Міхась Клімковіч (№ 18), Васіль Вітка (№ 19) Пятро Глебка (№ 20), Іван Мележ (№ 21), Іван Шамякін (№ 22), Янка Брыль (№ 23), Усевалад Краўчанка (№ 24, потым № 4), Янка Скрыган (№ 24), Макар Паслядовіч, Аляксей Зарыцкі, Кастусь Кірэенка, Піліп Пестрак, Тарас Хадкевіч[1].

Пазней у доме пасяліўся Іван Навуменка (№ 21, з 1964 пасля Івана Мележа), у 1971 годзе пераехаў Уладзімір Караткевіч (№ 24, пасля Усевалада Краўчанкі і Янкі Скрыгана). Таксама Вячаслаў Адамчык (№ 23, пасля Янкі Брыля)[3].

Да 2016 года ў доме жыў Ніл Гілевіч (№ 22, з 1969 пасля Івана Шамякіна, потым № 19 з 1983 пасля Пятра Глебкі), да 2019 года ў доме жыў Уладзімір Някляеў. Вячаслаў Рагойша, у колішняй кватэры Кастуся Кірэенкі.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г Шидловская С. МоноЛИТ // Вечерний Минск : газета. — Мн.: 2014-01-30. — В. 12559. — № 4. — С. 11. Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2014.
  2. а б в Карла Маркса (Подгорная) От Ленина (Губернаторской) до Энгельса (Петропавловской) Архівавана 4 сакавіка 2016.
  3. а б в Дзяніс Марціновіч. Таямніцы дома пісьменнікаў: жыхары Маркса, 36 расказваюць гісторыі свайго жыцця . Наша Ніва (12 красавіка 2014).
  4. Берёзкина И. Минск архитектора Брегмана // Архитектура и строительство : журнал. — 2004. — № 2 (162). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2014.
  5. Улица Лошицкая — Базарная — Подгорная — Карла Маркса Архитектура и строительство
  6. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / Склад. В.Я. Абламскі, І.М. Чарняўскі, Ю.А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8.
  7. Мемориальная доска народному писателю Беларуси Ивану Науменко открыта в Минске Архівавана 5 сакавіка 2016.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]