Дэндэрскі задыяк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэндэрскі задыяк у Луўры

Дэндэрскі задыяк — шырока вядомы егіпецкі барэльеф са столі пранааса (порціка) капліцы, прысвечанай Асірысу ў храмавым комплексе Хатхор у Дэндэры, які змяшчае выяву Цяльца і Шаляў. Будаўніцтва гэтай капліцы было распачата ў позні перыяд Пталамеяў; яе пранаас быў дададзены імператарам Тыберыем. Гэта дазволіла Шампальёну правільна датаваць рэльеф грэка-рымскім перыядам, аднак большасць яго сучаснікаў адносілі яго да Новага царства. Была выказана здагадка, што рэльеф, які Джон Х. Роджэрс характарызаваў як «адзіную поўную карту старажытнага неба, якую мы маем»[1], служыў асновай, на якой былі пабудаваны пазнейшыя астранамічныя сістэмы[2]. Цяпер задыяк захоўваецца ў Луўры.

Даты зацьменняў[правіць | правіць зыходнік]

Сонечнае зацьменне 7 сакавіка 51 г. да н.э.

Сільвія Ковіль з Цэнтра камп’ютарных егіпталагічных даследаванняў Утрэхцкага ўніверсітэта і французскі астрафізік Эрык Абур датавалі задыяк 50 г. да н.э., таму што на задыяку намалявана размяшчэнне пяці планет, вядомых егіпцянам, якое паўтараецца раз у тысячу гадоў, а таксама два зацьменні[3].

Сонечнае зацьменне прыпадае на дату 7 сакавіка 51 г. да н.э.: яно паказана кругам, унутры якога багіня Ісіда трымае бабуіна (бога Тота) за хвост.

Месяцавае зацьменне прыпадае на дату 25 верасня 52 г. да н.э.: яно паказана кругам, унутры якога Вока Гора.

Месяцавае зацьменне 25 верасня 52 г. да н.э.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Задыяк — гэта планісфера ці карта зорак у праекцыі на плоскасці, якая паказвае 12 сузор’яў задыякальнага пояса, якія фарміруюць 36 дэканаў па 10 дзён кожны, і планеты. Дэканы — гэта групы зорак першай велічыні; яны выкарыстоўваліся ў старажытнаегіпецкім календары, які асноўваўся на месяцавым цыкле працягласцю каля 30 сутак і на геліякічным узыходзе зоркі Сотыс (Сірыус).

Выява задыяка круглай формы з’яўляецца ўнікальнай для мастацтва Старажытнага Егіпта, больш тыповыя прамавугольныя задыякі, якія можна ўбачыць у порціку таго ж храма.

Дэндэрскі задыяк у арыгінальных колерах (рэканструкцыя)

Нябесная сфера намалявана дыскам, які трымаюць чатыры нябесныя калоны ў форме жанчын, паміж якімі размешчаны духі з галовамі сокалаў. На першым кольцы 36 духоў сімвалізуюць 360 дзён старажытнаегіпецкага года.

На ўнутраным крузе можна ўбачыць сузор’і, якія ўтвараюць знакі задыяка. Некаторыя з іх намаляваны ў звыклых грэка-рымскіх іконаграфічных вобразах (напрыклад, Авен, Цялец, Скарпіён і Казярог, хоць большасць выяў значна адрозніваецца ад прынятых у Старажытнай Грэцыі. Вадаліў намаляваны як бог разліваў Хапі, які трымае дзве вазы, з якіх цячэ вада. Роджэрс адзначыў родаснасць іканаграфіі непадобных на грэчаскія выяў з трыма таблічкамі «Селеўкідскага задыяка», а іх абодвух — з выявамі на кудуру, вавілонскіх межавых камянях. Гэта значыць, Роджэрс лічыў Дэндэрскі задыяк «поўнай копіяй Месапатамскага задыяка»[4]

Дэндэрскі задыяк з 48 сузор’ямі Клаўдзія Пталамея, вылучанымі з 72 сузор’яў на ім.

Гісторыя знаходкі і перамяшчэння ў Францыю[правіць | правіць зыходнік]

Падчас Егіпецкай кампаніі Напалеона, Дамінік Віван-Дэнон замаляваў круглы, больш вядомы, і прамавугольныя задыякі храма Хатор. У 1802 годзе, пасля завяршэння кампаніі, Дэнон апублікаваў гравюры столі храма ў сваёй Voyage dans la Basse et la Haute Egypte[5]. Публікацыя выклікала спрэчкі наконт датыроўкі задыяка: меркаванні падзяліліся ад дзясяткаў тысяч да тысяч ці да сотняў гадоў. Акрамя таго, незразумела было, ці з’яўляецца задыяк планісферай або астралагічнай картай[6]. Гандляр антыкварыятам Себасцьян-Луі Салнье наняў Клода Леларэйна, каб выняць задыяк з храма[7]. Задыяк быў прывезены ў Парыж у 1821 годзе, і ў 1822 быў змешчаны Людовікам XVIII у Каралеўскую бібліятэку (якая пазней атрымала назву Нацыянальнай бібліятэкі Францыі). У 1922 годзе задыяк быў перанесены ў Луўр.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. John H. Rogers, «Origins of the ancient constellations: I. The Mesopotamian traditions», Journal of the British Astronomical Association 108 (1998) 9-28
  2. Zodiac of Dendera, epitome. (Exhibition, Leic. square). J. Haddon, 1825.
  3. Marchant, Jo (5 July 2010). "Decoding the ancient Egyptians' stone sky map (англ.)". New Scientist. Архівавана з арыгінала 23 снежня 2017. Праверана 17 жніўня 2015. {{cite journal}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 23 снежня 2017. Праверана 17 жніўня 2015.
  4. Rogers 1998:10.
  5. Abigail Harrison Moore, «Voyage: Dominique-Vivant Denon and the transference of images of Egypt», Art History 25.4 (2002:531-549).
  6. Zodiac of Dendera, epitome. (Exhib., Leicester Square). J. Haddon, 1825.
  7. http://books.google.fr/books?id=2fU-AAAAcAAJ&printsec=frontcover&hl=fr&source=gbs_ge_summary_r&cad=0#v=onepage&q&f=false

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Sébastien Louis Saulnier, Claude Lelorrain, Notice sur le voyage de M. Lelorrain en Égypte у Google Books[en], Éditions Sétier, 1822.
  • Nicolas B. Halma, Examen et explication du zodiaque de Denderah comparé au globe céleste antique d’Alexandrie, Éditions Merlin, 1822.
  • J. Chabert, L. D. Ferlus, Mahmoud Saba, Explication du zodiaque de Denderah (Tentyris), Éditions Guiraudet, 1822.
  • Charles de Hesse, La pierre zodiacale du Temple de Dendérah, Éditions André Seidelin, 1824.
  • Franz Joseph Lauth, Les zodiaques de Denderah, Éditions C. Wolf et Fils, 1865.
  • Letronne Antoine-Jean, Analyse critique des représentations zodiacales de Dendéra et d’Esné, Imprimerie Royale, 1855.
  • Jean Saint-Martin, Notice sur le zodiaque de Denderah, Éditions C.J. Trouvé, 1822.
  • Jean-Baptiste Prosper Jollois; René Édouard de Villiers du Terrage, Recherches sur les bas-reliefs astronomiques des Égyptiens, Carilian-Goeury, 1834.
  • Jacques-Joseph Champollion-Figeac, Égypte ancienne у Google Books[en], Firmin Didot, 1832.
  • Buchwald, Jed Z. et Diane Greco Josefowicz, Le zodiaque de Paris: controverse au sujet d’un artefact égyptien antique qui a suscité un débat moderne entre la science et la religion, Princeton University Press, 2011.
  • Éric Aubourg, La date de conception du temple d’Hathor à Dendérah Архівавана 3 сакавіка 2016., BIFAO, 1995
  • Sylvie Cauville:
    • Le temple de Dendérah, IFAO, 1995,
    • Le temple d’Isis à Dendéra, BSFE 123, 1992,
    • Le zodiaque d’Osiris, Peeters, 1997.
    • L'Œil de Ré, Pygmalion, 1999.
  • Jean-Baptiste Biot, Recherches sur plusieurs points de l'astronomie égyptienne appliquées aux monuments astronomiques trouvés en Égypte у Google Books[en], Firmin Didot, 1823

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Задыяк у базе калекцый Луўра (фр.)