Шыр (Міжзем’е)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Шыр (англ.: The Shire) — у легендарыуме Толкіна[en] краіна ў Міжзем’і, якую насяляюць хобіты. Была апісана ў раманах «Хобіт, або Туды і назад» і «Уладар Пярсцёнкаў».

Шыр — адзіная краіна ў Міжзем’і, населеная выключна хобітамі. Размяшчалася на паўночным захадзе кантынента ў цэнтральным Эрыядары, на тэрыторыі каралеўства Арнар.

Назва Шыра на вестране — Суза або Сузат (англ.: Sûza, англ.: Sûzat) — у першым выпадку гэта проста нейкі «удзел» (англ.: Shire), у другім — імя ўласнае з аналагічным значэннем (англ.: The Shire), на сіндарыне — і-Дран (сінд.: i Drann).

Зноскі