Ежы Путрамант

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ежы Путрамант
польск.: Jerzy Putrament
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Jerzy Pleśkiewicz
Дата нараджэння 14 лістапада 1910(1910-11-14)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 чэрвеня 1986(1986-06-23)[1][2][…] (75 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Дзеці Konstanty Putrament[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці дыпламат, палітык, пісьменнік, паэт, журналіст, публіцыст, рэдактар
Мова твораў польская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды
ордэн Дружбы народаў юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» ордэн «Крыж Грунвальда» III класа орден «Сцяг Працы» I ступені Work Flag Order, 2nd class Order of the Builders of People's Poland камандор з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы афіцэр ордэна Адраджэння Польшчы медаль «10-годдзе Народнай Польшчы» Medal of the 30th Anniversary of People's Poland медаль «40-годдзе Народнай Польшчы»

Polish State Award[d] (22 ліпеня 1964)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Магіла Путраманта

Ежы (Юры) Путрамант, Путрамент (польск.: Jerzy Putrament; 14 лістапада 1910, Мінск — 23 чэрвеня 1986, Варшава) — польскі пісьменнік і грамадскі дзеяч. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі ПНР (1953, 1955, 1964). Кавалер ордэна «Будаўнік Народнай Польшчы» (1974).

Біяграфічны нарыс[правіць | правіць зыходнік]

З сям'я асадніка, які з 1920-х трымаў фальварак Банева ў ваколіцах Дакудава. Скончыў Дзяржаўную гiмназiю iм. Караля Хадкевiча ў Лідзе (1929, вучыўся з 1925), філалагічны факультэт Універсітэта Стэфана Баторыя (1934). У час 2-й сусветнай вайны (1939—1945) — адзін с арганізатараў Саюза польскіх патрыётаў у СССР і 1-ай арміі Войска Польскага. З 1944 член Польскай рабочай партыі, з 1948 член ПОРП, з 1964 член ЦК ПОРП. Быў паслом ПНР у Швейцарыі (1945—1947) і Францыі (1947—1950). Сакратар Саюза пісьменнікаў ПНР (1960-я).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Выступае ў друку з 1932 года. Аўтар раманаў «Рэчаіснасць» (Rzeczywistość 1947), «Верасень» (Wrzesień 1951), «Ростані» (Rozstaje 1954), «Ноеў каўчэг» (Arka Noego 1961), «Пасынкі» (Pasierbowie 1963), «Малаверныя» (Małowierni 1967), «Дзік» (Odyniec 1964), «Пушча» (1966), «Болдын» (1969). Выступаў як навеліст (зборнік «Святая куля», Święta kulo 1946, і інш.), публіцыст, пісаў нарысы. Яну належыць кніга ўспамінаў «Паўвека» (Pół wieku т. 1-4, 1961—1970), у т.л. пра Ліду 1930-х і лідскую гімназію. Для творчасці Ежы Путрамента характэрныя вастрыня праблематыкі, драматызм канфліктаў і дынамічнасць падзей, схільнасць да палемічнай завостранасці.

Быў знаёмы з М. Танкам, высока ацаніў яго творчасць, Ч. Мілашам. Першы перакладчык на польскую мову твораў М. Танка[5].

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Паэзія[правіць | правіць зыходнік]

  • 1934 — Wczoraj powrót
  • 1937 — Droga leśna
  • 1944 — Wojna i wiosna
  • 1951 — Wiersze wybrane

Проза[правіць | правіць зыходнік]

  • 1936 — Struktura nowel Prusa
  • 1946 — Święta kulo
  • 1947 — Rzeczywistość
  • 1951 — Wrzesień
  • 1952 — Notatnik chiński
  • 1953 — Od Wołgi do Wisły
  • 1954 — Rozstaje
  • 1955 — Trzy powroty
  • 1956 — Notatki polemiczne
  • 1956 — Dwa łyki Ameryki
  • 1956 — Wakacje
  • 1957 — Wypadek w Krasnymstawie
  • 1957 — Trzynasty z Wesołka
  • 1958 — Strachy w Biesalu
  • 1959 — Kronika obyczajów
  • 1959 — Fiołki w Neapolu
  • 1961 — Arka Noego
  • 1961 — Arkadia
  • 1961 — Chińszczyzna
  • 1961 — Pół wieku, t. I
  • 1961 — Pół wieku, t. II
  • 1963 — Cztery strony świata
  • 1963 — Pasierbowie
  • 1964 — Odyniec
  • 1966 — Puszcza
  • 1967 — Małowierni
  • 1969 — Bołdyn

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

На беларускую мову творы Путраманта перакладалі М. Танк[6], У. Дамашэвіч[6], Я. Міско[6], С. Суднік, П. Стэфановіч[6].

Зноскі

  1. а б Jerzy Putrament // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Jerzy Putrament // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Путрамент Ежи // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. Беларусь 1995.
  6. а б в г Путрамент Ежи // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 518. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сліўкін В. Найстаражытнейшыя пасяленьні Лідчыны // Лідскі летапісац № 6;
  • Каўка А. Недыпламатычныя нататкі: Польскі дзёньнік беларуса // Дзеяслоў № 24;
  • Горский И. К. Творческий путь Е. Путрамента // Современная польская литература. — М.: 1953;
  • Wisłowska М. Putrament, Warsz., 1966.
  • Путра́мант Ежы // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 608. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]