Перайсці да зместу

Усяжскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Емяльянаўскі сельсавет)
Усяжскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Смалявіцкі раён
Уключае 24 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Усяж
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 4 832
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222216
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт

У́сяжскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — пасёлак Усяж.

Сельсавет знаходзіцца на паўночны захад ад Смалявічаў. На тэрыторыі сельсавета размешчана 10 садовых таварыстваў.

У лістападзе—снежні 1917 года ў адпаведнасці з рашэннем 2-га Усерасійскага з’езда Саветаў аб пераходзе ўсёй улады да Саветаў пачалі паўсюдна арганізоўвацца і стварацца Саветы рабочых і сялянскіх дэпутатаў. У гэты час у ліку іншых сельскіх Саветаў быў арганізаваны Емяльянаўскі сельскі Савет у вёсцы Емяльянава. З 20 жніўня 1924 года сельсавет у складзе Смалявіцкага раёна Менскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Смалявіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Мінскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Смалявіцкага раёна. 10 лютага 1977 года цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Усяж, сельсавет перайменаваны ў Усяжскі[1]. 23 сакавіка 1987 года ў склад Прылепскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Высокае і Ізбіцкае), у склад Азярыцкаслабадскога сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Дубовікі і Малое Залужжа), у склад сельсавета з Жодзінскага сельсавета перададзена вёска Напалкі[2]. 22 мая 1998 года ў склад Жодзінскага сельсавета вернута вёска Напалкі. 28 снежня 2000 года вёска Дубовікі вернута ў склад сельсавета з Азярыцкаслабадскога сельсавета[3]. 5 сакавіка 2008 года вёска Куркава атрымала статус аграгарадка, цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Куркава[4]. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Юр’еўскага сельсавета (9 населеных пунктаў: аграгарадок Юр’ева, вёскі Антаполле, Кальнікі, Мглё, Прудзішча, Сарнацкае, Сутокі, Хаценава і Юзафова)[5], 16 снежня 2009 года — частка скасаванага Прылепскага сельсавета (5 населеных пунктаў: вёскі Высокае, Ізбіцкае, Кавалеўшчына, Тадуліна і Усяжа)[6]. 24 верасня 2013 года цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Усяж[7].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 3110 чалавек[8], з іх 91,6 % — беларусы, 6,4 % — рускія, 1,0 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года (24 населеныя пункты) — 4832 чалавекі[10].

Праз тэрыторыю сельсавета праходзяць вузкакалейная чыгунка і рэспубліканская аўтадарога Лагойск — Смалявічы — Мар’іна Горка Р59.

На тэрыторыі сельсавета размешчана 15 прадпрыемстваў розных формаў уласнасці. Найбольш буйныя:

  • ААТ «Торфабрыкетны завод» Усяж». Спецыялізацыя — вытворчасць торфабрыкетаў.
  • ТАА «Мідывісана». Спецыялізацыя — фургоны «Любава», штабныя машыны.
  • ААТ «Смалявіцкі райаграсервіс». Спецыялізацыя — раслінаводства і жывёлагадоўля.
  • ААТ «Смалявічы бройлераў» аддзяленне «Парыжская камуна». Спецыялізацыя — раслінаводства.
  • ААТ «Смалявіцкі РКБА» (4 комплексна-прыёмных пункта), Смалявіцкае райпо.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 лютага 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 9 (1527).
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 декабря 2000 г. № 61 Об изменении границ Озерицко-Слободского и Усяжского сельсоветов Смолевичского района
  4. Решение Смолевичского районного Совета депутатов от 5 марта 2008 г. № 66 О преобразовании некоторых сельских населенных пунктов в агрогородки Архівавана 21 кастрычніка 2021.
  5. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 28 чэрвеня 2021.
  6. Решение Минского областного Совета депутатов от 16 декабря 2009 г. № 231 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 21 кастрычніка 2021.
  7. Решение Смолевичского районного Совета депутатов от 24 сентября 2013 г. № 172 О переносе административного центра Усяжского сельсовета в поселок Усяж
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  10. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.