Ерафей Васілевіч Касценіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ерафей Васілевіч Касценіч
Дата нараджэння 4 кастрычніка 1854(1854-10-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 снежня 1905(1905-12-24) (51 год)
Месца пахавання
Род дзейнасці хірург
Месца працы
Альма-матар

Ерафей Васілевіч Касценіц (4 кастрычніка 1854 г., в. Азёрая (былая вёска Мужычок) Хоцімскі раён — 24 снежня 1905) — расійскі хірург беларускага паходжання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля сканчэння Магілёўскай гімназіі паступіў у Пецярбургскі ўніверсітэт на прыродазнаўчае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта. У 1880 г. Е. В. Касценіч скончыў універсітэт са ступенню кандыдата і залатым медалём і стаў тут жа працаваць лабарантам фізіялагічнай лабараторыі. Адначасова паступіў у Ваенна-медыцынскую акадэмію. У 1884 г. паспяхова здаў экзамен на званне ўрача, сваёй спецыяльнасцю абраў афтальмалогію. Пасля сканчэння акадэміі ён штогод летам прыязджаў у вёску Царкоўны Асавец. У час адпачынку аказваў бясплатную медыцынскую дапамогу не толькі землякам, але і хворым з Чавускага і паловы Магілёўскага паветаў. Людзі дабіраліся з Мінскай і Смаленскай губерняў, часам за 150—170 вёрст.

У 1887 г. абараніў доктарскую дысертацыю. У 1890 г. на канферэнцыі Ваенна-медыцынскай акадэміі Е. В. Касценіча выбралі стыпендыятам Я. В. Віліе і накіравалі ў Францыю, Германію і Аўстрыю для далейшага ўдасканалення па афтальмалогіі. Восенню 1893 г. вярнуўся з-за мяжы і здаў экзамен на званне клінічнага прафесара, быў прызначаны загадчыкам вочнага аддзялення Уяздоўскага шпіталю ў Варшаве. Адначасова кіраваў Варшаўскім акруговым упраўленнем Расійскага таварыства Чырвонага Крыжа.

У 1897 г. саветам Варшаўскага ўніверсітэта быў выбраны экстраардінарным прафесарам кафедры афтальмалогіі. У 1900 г. пераведзены ў Пецярбург на пасаду клінічнага прафесара Мікалаеўскага ваеннага шпіталю. Адначасова ўзначальваў кафедру афтальмалогіі ў Пецярбургскім клінічным інстытуце. У хуткім часе быў прызначаны таксама дырэктарам Пецярбургскай вочнай лячэбніцы ведамства ўстаноў імператрыцы Марыі, дзе працаваў да апошніх дзён свайго жыцця. Дзякуючы яго хірургічнай аперацыі і лячэнню, быў вернуты зрок выбітнаму расійкаму вучонаму Дз. І. Мендзялееву. Удасканаліў шэраг афтальмалагічных аперацый. Пакінуў запавет пахаваць яго на роднай Быхаўшчыне. У 1964 г. на магіле Е. В. Касценіча ў в. Чырвоны Асавец пастаўлены абеліск.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Касценіч Ерафей Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8.- Мн.: БелЭН, 1999.- С. 159.
  • Магіла Касценіча Ерафея Васілевіча // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць.- Мн.: БелСЭ, 1986.- С. 156.