Жан-Франсуа Ліятар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Жан-Франсуа Ліятар
фр.: Jean-François Lyotard
Jean-Francois Lyotard cropped.jpg
Дата нараджэння 10 жніўня 1924(1924-08-10)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 красавіка 1998(1998-04-21)[4][1][…] (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Карын Энадо[d]
Род дзейнасці філосаф, філолаг, пісьменнік, мовазнавец, эпістэмалаг, сацыёлаг, літаратурны тэарэтык, выкладчык універсітэта, літаратурны крытык, настаўнік
Навуковая сфера эстэтыка, псіхааналіз, этыка і палітыка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Мікель Дзюфрэн[d]
Член у
Commons-logo.svg Жан-Франсуа Ліятар на Вікісховішчы

Жан Франсуа Ліятар (фр.: Jean-François Lyotard; 10 жніўня 1924, Версаль — 21 красавіка 1998, Парыж) — французскі філосаф-постструктураліст і тэарэтык літаратуры.

Вызначыў постмадэрн як крызіс метанаратываў (вялікіх праектаў).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Версалі (Францыя). Вывучаў філасофію ў Сарбоне. Выпрабаваў уплыў Луі Марэна. З 1950 года выкладаў філасофію ва ўсходнеалжырскім горадзе Канстанціна, які ў той час уваходзіў у склад Францыі.

З пачатку 1970-х і да 1987 года Ліятар выкладаў ва Універсітэце Парыж VIII, пад канец кар’еры атрымаўшы званне заслужанага прафесара. На працягу наступных двух дзесяцігоддзяў ён чытаў лекцыі за межамі Францыі: у Каліфарнійскім універсітэце ў Ірвайне, а як запрошаны прафесар — ва ўніверсітэтах ва ўсім свеце: Берклі, Ельскі ўніверсітэт, Сан-Дыега ў ЗША, Манрэальскі ўніверсітэт у Канадзе, і Універсітэт у Сан-Паўлу ў Бразіліі. Ён стаў таксама заснавальнікам і дарадчым членам Міжнароднай калегіі філасофіі ў Парыжы. Незадоўга да смерці ён дзяліў свой час паміж Парыжам і Атлантай, дзе выкладаў ва Універсітэце Эмары.

У 1993 годзе Жан-Франсуа Ліятар па запрашэнні часопіса «Кабінет» наведаў Санкт-Пецярбург і выступіў з лекцыяй «Anima minima» на сімпозіуме «Мастацтва, філасофія, псіхааналіз». Сімпозіум праходзіў у Расійскім этнаграфічным музеі з 3 па 5 чэрвеня 1993 года.

Ліятар любіў вяртацца да паняцця постмадэрнізму ў сваіх шматлікіх эсэ. У 1998 годзе, якраз пры падрыхтоўцы канферэнцыі па постмадэрнізме і тэорыі СМІ, ён нечакана памёр ад лейкеміі, якая хутка прагрэсавала. Ліятар пахаваны на могілках Пер-Лашэз у Парыжы.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Bibliothèque nationale de France Record #11913700q // BnF catalogue généralParis: BnF.
  3. 3,0 3,1 Jean-François Lyotard // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118575589 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  5. LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.