Жан Батыст Каміль Каро
| Жан Батыст Каміль Каро | |
|---|---|
| фр.: Jean-Baptiste Camille Corot | |
| Аўтапартрэт, 1834 | |
| Імя пры нараджэнні | фр.: Jean-Baptiste Camille Corot |
| Дата нараджэння | 17 ліпеня 1796 |
| Месца нараджэння | Парыж |
| Дата смерці | 22 лютага 1875 (78 гадоў) |
| Месца смерці | Парыж |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства |
|
| Род дзейнасці | мастак, фатограф, мастак-гравёр, рысавальшчык, архітэктурны чарцёжнік, дзеяч выяўленчага мастацтва |
| Жанр | пейзаж |
| Вучоба | |
| Мастацкі кірунак | рэалізм і Барбізонская школа[d][2] |
| Уплыў | Achille Etna Michallon[d] і Jean-Victor Bertin[d][3] |
| Уплыў на | Станіслас Лепін |
| Член у | |
| Узнагароды | |
| Подпіс |
|

Жан Батыст Каміль Каро (фр.: Jean-Baptiste Camille Corot, 17 ліпеня 1796, Парыж — 22 лютага 1875, там жа) — французскі мастак і гравёр, адзін з самых паспяховых і пладавітых пейзажыстаў эпохі рамантызму, які аказаў ўплыў на імпрэсіяністаў. Замалёўкі і эскізы Каро цэняцца амаль гэтак жа высока, як і скончаныя карціны. Колеравая гама Каро заснаваная на тонкіх адносінах серабрыста-шэрых і жамчужна-перламутравых тонаў. Вядомы яго выраз — «валёры перш за ўсё».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Коро атрымаў свае першыя ўрокі жывапісу ў пейзажыста Мішалона, а пасля яго смерці навучаўся ў Берціна.
Даследчыкі знаходзяць пэўную сувязь паміж працамі Каро і яго папярэднікамі — Каналета, Гвардзі і Ларэна. Але ў цэлым яго мастацтва вельмі самабытна. У прыватнасці, яно адрозніваецца ад паралельна існаваўшага мастацтва барбізонцаў, чые пейзажы, прысвечаныя побыту французскай вёскі, былі занадта статычнымі.
Вялікае значэнне для творчасці Каро мела падарожжа ў Італію 1825—1828 гадоў. Пазней ён вяртаўся туды яшчэ два разы: у 1834 і ў 1843 гадах. Коро ездзіў у Бельгію і Нідэрланды, Англію, рэгулярна наведваў Швейцарыю. Шмат падарожнічаў і па Францыі: Нармандыя, Бургундыя, Праванс, Іль-дэ-Франс.
Працуючы на пленэры, Каро стварыў цэлыя альбомы эцюдаў. Узімку ён пісаў у студыі карціны на міфалагічныя і рэлігійныя тэмы, імкнучыся дамагчыся поспеху ў Салоне, першыя свае карціны ён адправіў туды ўжо ў 1827 годзе. Такія, напрыклад, «Агар у пустыні» (1835), «Гамер і пастухі» (1845). Аднак найбольшай славы Каро дабіўся ў партрэце і, асабліва, у пейзажы.
Зноскі
- ↑ Moiroux J. Le cimetière du Père-Lachaise — Paris: 1908. — P. 113.
- ↑ https://www.metmuseum.org/toah/hd/bfpn/hd_bfpn.htm
- ↑ Callen A. The Work of Art: Plein Air Painting and Artistic Identity in Nineteenth-Century France — С. 37.
- ↑ Hodge S. Art in Minutes — С. 36.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.86-87
- Алпатов М. В. Камиль Коро. Изобразительное искусство. 1984
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Жан Батыст Каміль Каро на Вікісховішчы |
- Нарадзіліся 17 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1796 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Парыжы
- Памерлі 22 лютага
- Памерлі ў 1875 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
- Кавалеры ордэна Леапольда I
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Францыі
- Мастакі-пейзажысты Францыі